Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

валка́н

1. Паламаны бурай лес (Рэч.).

2. Вялікі разбуральны вецер у час навальніцы; буран (Рэч.).

валмо́ Упадзіна, паглыбленне (Валож.).

вало́к

1. Участак зямлі (Кобр.).

2. Нізкі бераг ракі (Кобр.).

3. Згрэбенае ў рад сена (Кобр.).

вало́ка

1. Мера зямлі — 20 дзесяцін; участак зямлі 24 га (Барыс.); 18 га (Стаўбц.); надзел зямлі (Маладз.); участак зямлі няпэўнай меры (Шчуч.); паласа зямлі (Жытк.).

2. Галоўная пазямелыная мера ў Літве і Польшчы (Гарб.).

3. Балота або нізкае, забалочанае, але праходнае месца, якое зарасло алешнікам, лесам (Ельск., Усх. Палессе Талст.).

вало́тніца Месца, дзе размешчана група курганаў-валатовак (Віц. Рам. Мат.).

ур. Валотніца (лес) у Веліжскім пав.

ва́льня

1. Майстэрня, у якой валілі сукно (Слаўг.).

2. Лазня (Сал.).

3. Месца, дзе стаяла лазня (Стол.).

вальнякі́ Месца, дзе жылі людзі, якія мелі вольнасць ад прыгону; багатыя людзі (Слаўг.).

х. Вальнякі каля в. Шаламы Слаўг.

вальса́ Тарфяное балота; забалочаны луг, часам з вольхамі (Слаўг.).

ур. Вальса (забалочаны луг) каля в. Віравая Слаўг.

валю́шня Месца, дзе стаяла майстэрня, у якой валілі сукно (Глуск. Янк. II, Слаўг.). Тое ж валю́ш (Гродз.), валю́ша (Жытк., Стол.).

вандо́л Ухаба, выбай, калдоба (Беш. Касп.).