Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бруя́ Хуткі паток вады сярод ракі (Слаўг.).

бруя́к Мель (Кузн. Касп.).

брыгва́ Непраходнае балота (Валож. Жак.).

бры́ла Камлыга зямлі (Грыг. 1850).

брыле́ўнік Месца, якое зарасло травой дзядкамі Arctium tomentosum schrans (Беш. Касп.).

бу́бен

1. Месца, высокае і беднае травастоем (Нясв., Слаўг.).

2. Балота, якое можна перайсці (Пух.).

бубён

1. Высокае месца (Карм.).

2. Высокая і бедная травастоем паша (Слаўг.).

ур. Бубён (высокі бераг з пясчанымі і крутымі схіламі) каля в. Глінкі Паштовай Карм., Бу́бны (азярына на лузе) каля в. Шарсцін Ветк.

буглёўнік Месца, дзе багата дробных, акругленых вадой, каменьчыкаў (Гродз.). Тое ж буглёк (Гродз.).

буго́ня

1. Ралля ці від ворыва, калі пасярэдзіне ўчастка ўзвышаецца пачатковая двайная баразна (Слаўг.).

2. Ворыва ўроскідку (Ветк.).

буго́р

1. Узгорак, пагорак, невялікая гара; узвышанасць; высокае месца; гара пяску (паўсям.). Тое ж лабзы́р, бузгорак, лабы́р, сугорак, лабы́нь, лабады́р, бугарок, лабырок, курганок, кургонак, бугра́ві́на (Слаўг.).

2. Кучка зямлі, якую накапаў крот (Слаўг., Хойн.).

ур. Бугор (высокі луг) каля в. Сіліна Поле Слаўг.