купе́ла
1. Балотца, круглая ўпадзіна сярод поля, лугу (Слаўг.).
2. Паглыбленне ў пяску, дзе купаюцца куры, або ў засеве, дзе яны выбіраюць зерне (Слаўг.).
□ ур. Гаўры́льчыкава купела (паглыбленне з вадой) каля в. Шаламы Слаўг., ур. Купела (поле) каля в. Целяшы Слаўг.
купе́лішча
1. Упадзіна на месцы асушанага купела 1 (Слаўг.).
2. Мелкае месца з вадой, дзе купаюцца птушкі; лужына (Дзіс., Слаўг.).
3. Месца ў пяску, дзе купаюцца куры (Слаўг.).
купе́лна Месца, паглыбленне круглай формы (Стол.).
□ ур. Купеліна (поле) каля в. Кароцічы Стол.
ку́піна́ Асобны ўзгорачак на сухім або вільготным лузе, у балоце; махавы балотны пагорачак (Беш. Касп., Віц. Нік. 1895, Нясв., Слаўг.). Тое ж ку́піна (Рэч. Стол.), купі́на (Нясв., Шчуч.).
□ в. Купінск Гродз., ур. Ку́піна (востраў сярод старыка на лузе) каля в. Улукі Слаўг.
купіна́ Месца, ямка, дзе выгараў торф, якая ў дажджлівае лета запоўнена вадой (Слаўг.).
купленіна У актах (1539). Куплены ўчастак зямлі (Гродз. АВК XVII, № 18). Тое ж ку́пля, ку́плішча, ку́плінне (Слаўг.).
ку́пнік
1. Месца на сухадоле, у балоце, багатае купінамі (Краснап. Бяльк., каля р. Пціч Серб. 1915, 6, Слаўг.). Тое ж купні́к (Лёзн., Сур. Касп.), купня́к, ку́пні́на́ (Слаўг.).
2. Наточаныя кратом кучкі зямлі (Слаўг.). Тое ж купіннік (Слаўг.).
куп'е Месца, багатае купінамі; куп'істы лог; купіны на балоце (БРС). Тое ж ку́п'е (Ветк., Жытк., Рэч., Стол.), ку́п'е, ку́пінне, купаўё,, купаўе (Слаўг.).
□ ур. Ку́п'е (лужок) каля в. Папоўка Слаўг.
курга́н
1. Вялікі ўзгорак; высокае сухое месца сярод балота (БРС); старажытны магільны ўзгорак (Друцк., Копысь, на Проні Алякс. 59, Лёзн., Рэч., Сал., Слаўг.). Тое ж ку́рган, кургон, кургонак, курганок, кургончык (Слаўг.).
2. Куст (Беш., Чашн. Касп.).
3. Сумёт снегу (Слаўг.). Тое ж ку́рган (Ветк.).
□ ур. Кургонкі каля х. Дубраўка Карм., ур. Рабі́наўскі Ку́рган Слаўг., Гу́тараў Курга́н (грыва) каля в. Крамянка Слаўг., ур. Курганы каля в. Яскавічы Сал.
курга́нне
1. Месца старажытных пахаванняў, дзе ёсць звычайна насыпныя магілы-курганы круглай формы (БРС). Тое ж курганы́, курганнё (Слаўг.).
2. Купіны, узгоркі (Беш. Касп.). Тое ж курга́не (Слуцк.).
□ в. Курга́нне Слаўг.