Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

во́мшар Махавое балота, амшарына (Сміл. Шат.).

во́паўзень Апоўзень на схіле рова, гары, берага (Мсцісл. Юрч.).

во́рань Узаранае поле, ралля (Слаўг.). Тое ж ара́нне (Слаўг.).

□ в. Ворань Леп.

во́рыва

1. Узаранае для сяўбы поле; засеяны палетак (БРС). Тое ж па́хаць, па́хата (Слаўг.), аралля́ (Дубр.).

2. Ралля, якая ўзарана першы раз (Сен. Касп.).

во́рык Скацінны двор, даржнік (Горкі Маг. губ., л. 1).

во́страва Поле паміж лугамі (Уш.).

□ ур. Вострава (поле) каля в. Чарсвяны Уш.

во́страў Частка сушы, якая акружана вадой ці балотам (БРС). Тое ж войстраў (Слаўг.), штычы́на (Драг. вол. Гільт. 59), гостраў (Ваўк.).

□ Зялезны востраў у балоце Чыстая Лужа каля в. Шаламы Слаўг.

во́ступ Гл. оступ (Беш. Касп.).

во́тлынь Затока (Слаўг.).

во́тмаладзь Зараснік маладых парасткаў на бярозавых, альховых высеках (Жытк.).