Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

таня́ Затока каля ракі, на абалоні ў час разводдзя ці паводкі (Стол.).

ур. Таня́ Любінская, ур. Таня́ Хвастоўская каля в. Кароцічы Стол.

тапі́ла Непраходнае месца на дрыгвяністым балоце; багністая бездань (Ветк., Жытк., Палессе Талст., Рэч., Сал., Стол., Уздз.); невялікае прыроднае азярцо сярод балота (Палессе Талст., Рэч.) або выкапанае (Лун. Талст.); гразкае месца (Жытк.); нізкае поле, якое ў час разводдзя і паводкі затапляецца вадой (Стаўбц. Прышч.).

ур. Тапі́ла (балота) каля в. Заспа Рэч.

тапіна́ Багна; забалочанае, гразкае месца (Нас.); твань у рэчцы; адталая зямля (Кап., Слаўг.); гразкая дарога (Слаўг., Смален. Дабр.). Тое ж тапі́нь (Кап.), тапіня́ (Слаўг.).

тапо́рнік Малады лес, драбналессе, зараснік (Нясв., Слаўг., Шчуч.).

тар Месца, дзе ходзіць паром; плыт (Нас.). Параўн.: стар. тара ’паром’.

тарас Стар. Земляны вал, насып, заслона.

ур. Тара́сенка (луг) Стаўбц. (Прышч.), в. Туроса Уш.

тарпа́

1. Вялікая ўкладка снапоў на полі (БРС). Тое ж сці́рта (Ваўк. Сцяшк.).

2. Тарфяное балота; торф (Ваўк. Сцяшк., Глуск. Янк. II, Чашн. Касп.).

тарта́к Лесапільны завод (Гродз., Мін.).

тарфя́нік

1. Тарфяное балота (БРС).

2. Поле на месцы асушанага балота (Сал., Слаўг.). Тое ж тарфя́нікі (Жытк.), тарфя́нне, тархвяні́шча, тарховінне, тарховішча, таршы́шча (Слаўг.).

тарфя́нішча

1. Асушанае тарфяное балота (БРС).

2. Балота, дзе нарыхтоўваюць торф (Лёзн., Слаўг.). Тое ж тарпя́нішча (Мін.), тархвяні́шча, тархвя́не, тарховінне, тарховішча, таршы́шча, тархінне, тархішча (Слаўг.).