Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

транса́ва Багністае балота (Бераст. Ваўк., Гродз. ДАБМ, пп. 347, 348, 371). Тое ж трэпяць (Ваўк. Сцяшк.), транцаві́ца (Зэльв. ДАБМ, п. 386).

трап Сцежка, дарога; след, кірунак; крок (Нас., Слаўг.). Тое ж троп (Зах. Бел. Др.-Падб., Нас., Сур. Касп.).

трасі́на Дрыгва; багністае месца на балоце; зыбкі плаў; багністы зарослы чаротам бераг возера (Віц., Гродз., Крыч., Маг., Палессе Пол. Слуцк. ДАБМ). Тое ж трасаві́на́ (Палессе ДАБМ, Слаўг.), трасія́ (Крыч., Мсцісл. Бяльк., Слаўг.), трасу́н (Пол.), трасці́на (Слон. ДАБМ, п. 421), трасяні́на (Хоц. Бяльк. 444).

траско́вішча

1. Месца, дзе распілоўваюць і колюць дровы (Слаўг.). Тое ж трэснік (р. Пціч Серб. 1915, 53), трасочнік (Глуск. Янк. II, Рэч.), траскоўнік (Слаўг.).

2. Закінуты кар'ер, роў, куды ссыпаюць пілавінне, розныя адкіды; сметнік (Слаўг.). Тое ж трасочнік (Глуск. Янк. II).

тра́ўна Сенажаць з сакавітай травой (Слаўг.).

в. Тра́ўна Краснап.

тра́ўнік Паласа паміж праезджай дарогай і тратуарам у горадзе, дзе растуць дрэвы, кветкі, трава (Гродз.).

трацці́на Трэцяя частка дзесяціны зямлі; трэць ураджаю (Слаўг.). Тое ж траця́к — 3/4 га (Ваўк. Сцяшк.), трайця́к — да 8 га, трайціна́ — 7 га (Зэльв. Сцяцко), трэціна — палавіна з чацвёртай часткі га (Стол.).

тросць Зараснік рагозу Typha latifolia L. (Лёзн.).

труба́

1. Рэчышча ракі (Лёзн. Касп.).

2. Пастухова двухметровая жалейка (Краснап.).

в. Трубі́льня, або Трубі́лна (1750 ЦДГА БССР, ф. 694, воп. 4, інв. № 1556, л. 225) Краснап.

трушчо́ба Глухія мясціны (Слаўг.).