Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

то́пальнік Зараснік топалю Populus nigra L. (Лёзн.); таполевыя прысады (Слаўг., Уш.). Тое ж топалі (Слаўг.), топілі (Уш.).

тор Санны след; працёртая, пратаптаная дарога на снезе (Зах. Бел. Др.-Падб., Маладз., Слаўг.).

то́рак

1. Месца, дзе пастаянна ходзяць звяры (Стол.).

2. Палянка, дзе такуюць цецерукі (Жытк.).

торг

1. Месца гандлю; рынак (Зах. Бел. Др.-Падб.). Тое ж торжышча (Нас.).

2. Кірмаш; базарны дзень (Слаўг.).

ур. Аве́чы Таржок Стаўбц.

торф

1. Залежы торфу; тарфяное балота (БРС). Тое ж тор (Вет.), торх, торхель, тархе́ль (Слаўг.).

2. Поле на месцы асушанага балота; чарназём, алювіяльная глеба (Слаўг.). Тое ж торшышча (Слаўг.).

то́ўшча Таўшчыня зямлі (БРС); вышыня стромага берага (Зах. Бел. Др.-Падб., Слаўг.). Тое ж тоўчышча, тоўшч (Слаўг.), тэўшч (Навагр.).

то́чка

1. Забіты ў дно ракі кол, да якога прывязваецца рыбацкая лодка (Маз.).

2. Хады шашка, мышы пад зямлёй (Стол.).

трае́нне Тройчы ўзараная ралля перад пасевам (Слаўг.). Тое ж троенне (Слаўг.).

траке́ня Гразкае, багністае месца, дзе можна праваліцца (Зэльв. Сцяцко).

тракт Вялікая езджаная дарога; шлях (БРС). Тое ж трахт (Слаўг., Тал. Мядзв.).

Слуцкі тракт, Даўгінаўскі тракт.