Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прысма́лак Зямля, якая відаць з-пад снегу на зімовай дарозе (Сміл. Шат.).

прысо́с Нізкае, вільготнае месца з глейкай глебай (Чэр. Бяльк.).

прыст

1. Прамая дарога (Пін.).

2. Цячэнне вады на балоце (Пін.). Тое ж пры́стачка (Пін.).

пры́стань Месца на беразе, прыстасаванае для прычалу параходаў (БРС). Тое ж пры́стаць, прыста́нішча (Слаўг.).

ур. Параходская Прыстань у г. Слаўгарадзе, ур. Ба́рышнева Прыстань, ці Ба́рышнае (рум) каля в. Дабранка Слаўг.

прысту́пкі Месца на схіле гары, дзе зроблены земляныя ступенькі (Рэч.).

прысяленне Абгароджаная зямля каля сяла (Нас. АУ).

прыто́ка Рака або рэчка, якая ўпадае ў другую раку (БРС).

пры́тха Палонка ў лёдзе, куды выходзіць рыба (Слаўг.). Тое ж пры́тхалле, пры́тхаль, пры́тхіль, пры́тхля (Слаўг.).

прыты́ка Месца стаяння барак у вусці р. Пачайны (Макс., 122).

пры́церабак Дадатковы ўчастак поля або сенажаці на месцы выцерабленых кустоў, лесу (Слаўг.).