Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прыпы́нішча Прымітыўнае або часовае жыллё; сховішча, патаемнік (Слаўг.). Тое ж прыста́нішча, прыцапу́нішча (Слаўг.), прыту́лішча (Зах. Бел. Др.-Падб., Слаўг.).

пры́равак Невялікае адгалінаванне рова; рукаў; равочак (Слаўг., Чэр.). Тое ж пры́раўчук (Слаўг.).

пры́рва Яма на балоце, у торфе (Зах. Палессе Талст.).

прыро́бак Ачышчанае ад зарасніку месца; участак раллі (Нас. АУ). Тое ж прыробка (Нас. АУ).

прырэ́зак Невялікі дадатковы ўчастак зямлі (Слаўг.). Тое ж прырэзка (Слаўг.).

ур. Прырэзка (частка дзяржаўнага лесу, адведзеная для калгаса) каля в. Футар Краснап.

прыса́да

1. Насаджэнні вакол хаты, сядзібы (Бых. 1641 МЕВ, № 11, ч. аф., чэрвень, 1906, 415, Глуск. Янк. II).

2 . Алея; вялікая абсаджаная дарога; зона адчужэння паабапал дарогі (Сміл. Шат.). Тое ж прыса́ддзе (Маг.), прыса́ды (БРС).

3. Даступнае месца, да якога можна пад'ехаць (Стол.).

прыса́дзьба Сядзіба пры хаце (Стол.).

прыса́днік

1. Парк (Зах. Бел. Др.-Падб.).

2. Непладовае дрэва ў агародзе (Зах. Бел. Др.-Падб.).

прысе́лак

1. Месца для сялібы (Сміл. Шат.).

2. Малы пасёлак, хутар (Нас. АУ, Сміл. Шат.). Тое ж прысёлак (АЛМ, 1, 20, 284).

в. Прысёлкі Лаг.

прысло́н Сонечная старана, паўднёвы бок (Пол.).