Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бруй Хуткі паток вады сярод ракі (Слаўг.). Тое ж бруёвая вада́ (Слаўг.).

брук

1. Каменная маставая; дарога, выкладзеная каменнем (БРС, Грыг. 1850, Мін.).

2. Самая быстрыня ракі (Нас.). Тое ж быстрата́, сце́ржань (Слаўг.).

3. Пясчаная водмель у рацэ (Смален. Дабр.).

4. Каменне (Ваўк. Сцяшк.).

брусні́чнік Зараснік бруснічніку Vaccinium vitis idaе́a L. (БРС). Тое ж брусле́нік (Стол.).

бруя́ Хуткі паток вады сярод ракі (Слаўг.).

бруя́к Мель (Кузн. Касп.).

брыгва́ Непраходнае балота (Валож. Жак.).

бры́ла Камлыга зямлі (Грыг. 1850).

брыле́ўнік Месца, якое зарасло травой дзядкамі Arctium tomentosum schrans (Беш. Касп.).