Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бур'я́н

1. Месца, якое парасло бур'янам, пустазеллем (Слаўг.). Тое ж бурыя́н (Слаўг.), бур'яні́на (Грыг. 1850).

2. Навальніца з вялікім ветрам; бура (Стол.).

бут Яма, траншэя з каменнямі; каменны падмурак печы ў хаце (Слаўг.).

бу́хта

1. Глыбокае месца ў рацэ на самым яе завароце; вір (Гродз., Бельск., Жытк., Сал., Стол.).

2. Выкручаная вадой яма на дарозе, на лузе ў час разводдзя (Стол.).

ур. Бухта Просць каля в. Кароцічы Стол.

бу́хтавіца Гразкае месца на балоце (Пруж.).

бу́чаё Месца, пакрытае каменнямі, некалькі ўзвышанае (Кар.).

буяра́к Сухі дол (Калінк.).

буя́шнік Зараснік дурнічніку Vaccinium uliginosum L. на балоце (Жытк.).

быйстра́ Паласа хуткага цячэння ў рацэ (Рэч., Слаўг.). Тое ж быйстры́нь, быйстрыня́, бы́стрына́, быстрэча, пасяродак, быстры́нь, сце́ржань (Слаўг.), бы́йстра (Ветк.), быстра́ (Грыг. 1850, Рэч.), быстры́нка (Гродз.), быстра́к, быстрыня́ (БРС).

быр

1. Густы, глухі змешаны лес на высокім сухім і пясчаным месцы (Кам., Радзеж Палессе Талст.).

2. Ралля на месцы лесу (Драг.).

быстрэ́ц Ручай, які мае хуткае цячэнне (Грыг. 1850). Тое ж бы́стрык (Грыг. 1850).

в. Быстрык Маг.