Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пажо́га Гразкае, крынічнае, з халоднай вадой месца (Слаўг.).

р. Пажога (л. пр. р. Пясчанкі) каля в. Шаламы Слаўг.

паз Тарфяны кар'ер на балоце, дзе рэзалі на паліва торф (Рэч.).

пазагаро́ддзе Месца за агародамі, за сядзібамі (Рэч., Слаўг.).

пазагу́ме́нне Месца за гумном; глухое месца (Слаўг.). Тое ж пазагу́менне (Рэч.), пазагу́мні́чча, пазагумне́чча, пазагумне́чышча (Слаўг.).

пазадво́р'е Прастора за дварамі; глухое месца (Слаўг.).

пазакрушы́нне Месца за зараснікам крушыны (Слаўг.). Тое ж пазакру́шнішча (Слаўг.).

пазапра́сілле Месца па другі бок прасла, уздоўж агарода (Слаўг.). Тое ж пазапра́слічча, пазапра́ссе (Слаўг.).

пазачарэ́шша Месца за церахоўскімі агародамі (в. Церахоўка Слаўг.).

пазвы́шша Узвышша паміж возерам і ракой (Слаўг.). Тое ж падвы́шша (Слаўг.).

пазго́рак Узгорак (Жытк.).