Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падслі́ўе Месца каля сліў Prunus demestica, пад каронамі сліў (Слаўг.). Тое ж падслі́вічча, падслі́ўнічча, падслі́ўнічышча, падслівя́нішча (Слаўг.).

падсму́жжа Невялікая частка зямлі, якая прылягае да доўгай і вузкай паласы, да смугі (Гарб.).

падсо́чка

1. Сасновы лес, у якім робіцца падсочванне дрэў на корані для збірання смалы-жывіцы (БРС). Тое ж падсе́чка (Слаўг.), падра́ска, падра́сіна (Вілен.).

2. Месца, дзе высечаны падсочны лес (Слаўг.).

ур. Падсочка (лес) каля в Шаламы Слаўг.

падстрэ́шша Месца каля будынка пад страхой (Сен. Касп., Слаўг.).

падузго́рак Месца каля вяршыні ўзгорка (Краснап. Бяльк.).

паду́шка Багна, дрыгва (Палессе Талст.).

падха́ткі Месца каля вартаўнічых або прамысловых хатак (Рэч.).

ур. Падхаткі каля в. Заспа Рэч.

падце́нне Месца пад дрэвамі з густой каронай або ў цяньку за будынкамі; паўночны схіл узгорка (Лёзн., Слаўг.). Тое ж падце́нніца (Ветк., Слаўг.).

падцёкі Наносы пяску з поля на сенажаць; крынічныя струменьчыкі на схіле ўзгорка, на лузе (Слаўг.).

падшы́ў Зараснік-самасейка на месцы ляда (М. Багдановіч. Вершы, 1967, 59).