Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пазём

1. Гарызонт; гарызанталь (Слаўг.).

2. Чарназём; зямля, багатая перагноем; торф (Слаўг.).

пазо́рышча Публічнае месца (Слаўг.). Тое ж пазор (Слаўг.).

пазы́б Паласа хвалістай паверхні вады на рацэ ў ціхую пагоду (Слаўг.).

пай

1. Адмераны, выдзелены ўчастак лугу, лесу, засеву, поля; палоска (Слаўг.). Тое ж па́йка (Ветк., Рэч., Сал., Слаўг.).

2. Яма з вадой на балоце (Зах. Палессе Талст.).

пака́т Лагчынка на схіле ўзгорка, дзе сцякае паток веснавой ці дажджавой вады (Слаўг.). Тое ж пака́тавіна, пака́тасць, ход (Слаўг.).

пака́цвіна Яма, паглыбленне з пакатымі берагамі на дарозе, на полі, на лузе (Слаўг.). Тое ж пакоцвіна (Слаўг.).

пакла́д Залежы карысных выкапняў (БРС).

в. Паклады Крыч.

пако́пішча Магіла; могілкі (Нас. АУ).

пако́с

1. Паласа сенажаці на шырыню ўзмаха касы (Ветк., Рэч., Слаўг., Стол.). Тое ж пракос (БРС).

2. Скошаная сенажаць (Стол.). Тое ж пакосіска (Брэсц.), пакосішча (Слаўг.), пакосы, пакоша, пакошля (Глуск. Янк. II), пакош (Баран., Мін.).

3. Сенажаць другога ўкосу; атава (Стол.).

пако́т

1. Вымашчаная дарога на балоце (Сен.); 2. Схіл узгорка (Слаўг.). Тое ж покат (Слаўг.).