Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

падпе́чышча Месца, дзе быў падпечак (Слаўг.). Тое ж падпе́ччышча (Слаўг.).

падпо́р

1. Прыліў, напор веснавой вады ў рэчку, лагчыну (Віц. Касп.).

2. Застой вады ў дрэнажных збудаваннях, канавах (Жытк., Слаўг.).

падпру́ддзе Месца каля стаўка (пруда), каля плаціны (Крыч.).

□ ур. Падпруддзе (луг) каля в. Дзягавічы Крыч.

падпярэ́селка Месца каля перасяленчай вёскі Пярэселка (Гродз.).

□ в. Падпярэселка Гродз.

падпя́тнішча Месца, якое знаходзіцца недалёка ад вугла поля з каморніцкім капцом (Сал.).

□ ур. Падпятнішча (поле) каля в. Яскавічы Сал.

падрэ́чча Высокае месца каля ракі (Бабр.).

□ в. Падрэчча Кір.

падса́д Поле, якое прымыкае да саду (Слаўг.).

падса́да

1. Збажына другога ўсходу ці пасля кушчэння (Ветк., Рэч., Слаўг.).

2. Маладая і нізкая трава ў высокім травастоі (Рэч., Слаўг., Смален. Дабр.).

падскла́д Двайная баразна, якая ўтвараецца пры ворыве ўсклад (Навагр.).

падсле́пет Бортнае дрэва, у якім вядуцца дзікія пчолы (Рэч.).

□ ур. Падслепет (луг) каля в. Заспа Рэч.