Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паго́рак Невысокае ўзвышша, палогі ўзрогак (БРС). Тое ж пагорка (Слаўг.).

паго́ст

1. Сяло, у якім ёсць царква (Смален. Дабр.).

2. Могілкі (без царквы); могільнік каля царквы; цвінтар (Смален. Дабр., Стол.). Тое ж пагосце (Нас. АУ).

в. Пагост Брэсц., Віц. (Лемц. Айк.).

паграбі́шча Месца, дзе быў пограб (Жытк., Рэч., Слаўг.).

ур. Паграбішча (луг) каля в. Заспа Рэч.

паграбы́ Месца, дзе закопваюць здохлую жывёлу (Сал.).

паграні́чча

1. Паласа поля наўсцяж мяжы зямельнага абшару (Слаўг.).

2. Пагранічная зона (Слаўг.). Тое ж пагранічышча (Слаўг.).

пагуля́нка

1. Аблога, пакінутае поле (Лемц. Айк.).

2. Панскі пляж, месца адпачынку паноў (у многіх месцах Беларусі).

в. Пагулянка Брэсц., Віц., Гродз. (Лемц. Айк.).

пагу́рак Пагорак, узгорак на лузе ці на полі (Віц. Нік. 1895, Дрыс. Бел. дакастр. проза, 257, Жытк., Палессе Талст., Паст., Сміл. Шат., Стол.).

падазе́р'е Месца каля возера (Слаўг.).

в. Падазер'е (1827 ЦДГА БССР, ф. 2349, воп. 1, адз. зах. 4, л. 157), а цяпер вуліца ў в. Шаламы́ Слаўг., ур. Падазер'е або х. Андрэеўка Слаўг.

падале́ссе Месца каля балота (алёсу), нізкага лугу (Гом., Слаўг.). Тое ж падале́ссё (Рэч.).

саўгас «Падале́ссе» Рэч.

падале́шнік

1. Месца каля альховага лесу, альховых кустоў (Слаўг.). Тое ж падле́шша, падале́шша, падле́шнічча, падляпе́шнічча, падле́шышча (Слаўг.).

2. Месца пад каронамі вольхаў (Слаўг.).

3. Зараснік травы Asarum europaeum L. у лісцёвых лясах (Маг. «Наш край», 1926, № 2—3 (5—6), 35).

ур. Падалешнік (поле) каля в. Чарнякоўка Слаўг.