Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

о́ступ

1. У актах. Месца ловаў у пушчах і рэках, а таксама права карыстання ў чужых ловах (АЛМ, 1, ук. XVII).

2. Квартал лесу (Пруж.).

3. Ачэплены, запаведны лес пры лоўлі звера (Нас. АУ).

4. Участак пушчы, адведзены для палявання (Стол.).

□ в. Оступ Чэрв.

о́тсеў Поле, на якім зжата і зноў пасеяна жыта (Стол.).

о́тчына Угоддзі (лес, участак зямлі), якімі карыстаўся бацька і дзе стаялі пчолы; пчальнік (Стол.).

о́ўсянішча Поле, дзе рос авёс (Стол.). Тое ж оўсішча (Жытк., Слаўг., Хойн.).

□ в. Оўсішча Сен. (Касп.).

паазе́р'е Месца каля аднаго возера; тэрыторыя каля азёр; прыазёрны край (Зах. Бел., Слаўг.).

□ Паазер'е Віленскае — адміністрацыйная адзінка ў Заходняй Беларусі да 1939 года.

пабо́йкі Страўленыя, пабітыя жывёлай або птушкай пасевы (Мсцісл. Юрч.).

пабярэ́жжа Узбярэжжа ракі, край лесу. поля (БРС 1937). Тое ж пабе́ражжа (Слаўг.). пабрэжжа (Нас.).

пабярэ́жніца Вуліца або дарога на беразе ракі (Слаўг.).

па́вадка Разліў вады па лёдзе ракі або ў час паўнаводдзя па лузе (Слаўг.). Тое ж па́ваддзе (Слаўг.), па́вадзь (Кап.), па́вадкі (Нас., Сен. Касп., Слаўг.), паводка (БРС), паводдзе (Слаўг.).

пава́л Павалены бурай лес (БРС).