Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лоск Плоская нізіна, лагчына (Слаўг.). Тое ж ля́вай (Ваўк. Сцяшк. 56).

с. Лоск Валож., ур. Лошчань каля в. Віравая Слаўг., паўстанак Лоскі за г. Рославам (Расія, т. 9, стар. 514).

лоўж

1. Куча галля (БРС).

2. Курган (Бабр.). Тое ж лож (Бабр. Бяльк.), лоўжа (Віц.).

3. Зараснік, драбналессе (Ветк.).

в. Лоўжа Сіроц.

лу́бінішча Поле, дзе рос лубін (Сал., Слаўг.). Тое ж лубя́ні́шча (Слаўг., Ст.-дар.).

лу́бкамо́чышча Абасобленая сажалка або затока, прызначаная для мачэння ліпавага лубу на лубовае лыка, рагозу (Слаўг.).

ур. Лу́бкамо́чышча (каля р. Мочанкі) недалёка ад в. Ржаўка Слаўг.

лубя́к Гліністы ўзгорак (Кузн. Касп.).

луг

1. Прырэчная сенажаць (БРС).

2. Сухадольны лог (Маз., Пух., Слаўг., Шчуч.).

3. Забалочаны лес, парослы травой (Жытк., Палессе Талст.).

4. Лісцёвы лес на абалоні (Палессе Талст.); наогул лес (Віц. Шэйн., Бяс.).

5. Нізкае месца, запоўненае вадой (Зэльв. Сцяцко); невялікі вадаём у полі ці ў лесе (Лях., Свісл., Скідз., Шчуч. Араш. 90); вялікая ямка, дзе пояць кароў і мочаць лён (Кам.).

лугава́тка Прадаўгаваты, вузкі сухадольны луг (Мсцісл. Юрч.).

лугаві́на Участак лугу на нізкім месцы; малы лажок (Слаўг.); сухадольная сенажаць у лесе (Слаўг.).

лу́жа

1. Калюга, якая застаецца пасля дажджу (паўсям.). Тое ж лу́жына (БРС), лужа́віна, лужа́іна, лужаі́вінка, лужае́віна (Слаўг.), лу́жынка (Лёзн.).

2. Яма з вадою (Мсцісл. Бяльк.).

3. Дрыгва; вялікае махавое балота (Кап., Рэч., Слаўг.).

4. Заліў ракі (Росл. Дабр.).

5. Бяссцёкавае, стаячае возера (Рэч., Слаўг.).

ур. Чыстая Лужа (балота) каля в. Рабінаўка Слаўг., ур. Дубовая Лужа (поле) каля в. Гайшын Слаўг., ур. Чыстая Лужа каля в. Заспа Рэч.

лужа́вінка Лажок сярод поля; нізкае месца, дзе доўга стаіць вада (Жытк.).