МО́КАШ,
ва ўсходнеславянскай міфалогіі жаночае бажаство ўрадлівасці і вады, апякунка парадзіх, жаночай працы і дзявочай долі. Яе ўяўлялі ў выглядзе жанчыны з вял. галавой і доўгімі рукамі, якая прадзе па начах у хаце. М. — адзінае жаночае бажаство стараж.-рус. пантэона, чый ідал у Кіеве стаяў на вяршыні гары разам з кумірамі Перуна і інш. багоў. Непасрэдным працягам вобраза М. пасля прыняцця хрысціянства стала св. Параскева Пятніца.
т. 10, с. 513
МО́КРАЕ,
вёска ў Холстаўскім с/с Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл., на р. Макранка; чыг. паўстанак на лініі Магілёў—Жлобін. Цэнтр калгаса. За 3 км на Пн ад г. Быхаў, 47 км ад Магілёва. 842 ж., 336 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія запнулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Успенская царква (1865).
т. 10, с. 513
МО́КРАЕ,
вёска у Пружанскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета. За 13 км на Пн ад г. Пружаны, 98 км ад Брэста, 25 км ад чыг. ст. Аранчыцы. 300 ж., 103 двары (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік архітэктуры — Свята-Петрапаўлаўская царква (2-я пал. 19 ст.).
т. 10, с. 513
МО́КРАЕ СПА́ЛЬВАННЕ,
метад фізіка-хімічнай ачысткі сцёкавых водаў ад арганічных рэчываў. Ажыццяўляецца ў спец. устаноўках пры т-ры да 150—200 °C і ціску ў некалькі паскаляў. Выкарыстоўваецца пры вял. канцэнтрацыі арган. злучэнняў у вадзе і прыводзіць да іх поўнай мінералізацыі.
т. 10, с. 513