віды кветкавых раслін роду Zantedeschia сям. ароідных. 9 відаў. Пашыраны ў Паўд. Афрыцы. На Беларусі вырошчваюцца ў цяпліцах і пакоях К. эфіопская (Z. ephiopica) і яе сарты: з белым пакрывалам — Перл фон Штутгар, Мікалай; з зялёным — Грынланд, з жоўтым — Голдэн Эмперон, з ружовым — Сапрайз Гібрыдс.
Шматгадовыя расліны выш. у сярэднім 100 см, з тоўстым членістым карэнішчам і доўгачаранковым стрэлкападобным шырокім лісцем. Кветкі дробныя, двухполыя, без калякветніка, сабраны ў суквецце — пальцападобны катах, абкружаны прыгожым белым яйцападобным пакрывалам. Плод — ярка-чырв. ягада. Цвіце ў кастр.—красавіку.
КАЛАБА́ЕЎ (Алефцін Мікалаевіч) (н. 5.5.1940, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне гідратэхнікі і воднай гаспадаркі. Д-ртэхн.н. (1986). Скончыў БПІ (1962). З 1962 у Цэнтр.НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (г. Мінск), з 1997 нам. дырэктара гэтага НДІ. Навук. працы па спосабах і метадах вядзення воднага кадастру, водагасп. разліках, інфарм. сістэмах воднай экалогіі.
Тв.:
Кадастр использования водных ресурсов: (Методы и практика ведения). Мн., 1997 (у сааўт.).
КАЛАБАРАЦЫЯНІ́СТЫ (ад франц. collaboration супрацоўніцтва),
асобы, партыі, грамадскія рухі і арг-цыі, якія ў 2-ю сусв. вайну супрацоўнічалі з ням.-фаш.акупац. ўладамі на часова акупіраваных тэрыторыях сваіх краін. Да ліку К. належалі А.Ф.Петэн, П.Лавіт (Францыя), В.Кеіслінг (Нарвегія), Р.Астроўскі (Беларусь) і інш.Бел. К. ставілі за мэту стварэнне бел. войска (гл.Беларускі корпус самааховы, Беларуская краёвая абарона) і бел.нац. дзяржавы пад пратэктаратам Германіі (гл.Беларуская народная самапомач, Беларуская рада даверу). Становішча на франтах, разгортванне антыфаш. барацьбы на акупіраваных тэрыторыях вымушалі акупантаў пашыраць сац. базу калабарацыі. У снеж. 1943 створана Беларуская цэнтральная рада, якая фактычна спыніла дзейнасць у чэрв. 1944.
паўвостраў на Пд Італіі, паўд. частка Апенінскага п-ва. Абмываецца Іанічным м., Месінскім прал. і Тырэнскім м.Даўж. каля 250 км, шыр. ад 40 да 100 км. Большую частку паўвострава займаюць горныя масівы — Калабрыйскія Апеніны выш. да 2271 м. Горы складзены на У пераважна з вапнякоў і флішаў, на З — з гранітаў і гнейсаў. Клімат на больш нізкіх тэр. міжземнаморскі. Т-растудз. да 10 °C, ліп. 26 °C. Ападкаў 800 мм за год. У гарах клімат больш халодны, са снегам і туманамі. На схілах гор маквіс, месцамі букавыя і хваёвыя лясы. Уздоўж берагоў узгорыстыя апрацаваныя раўніны. Характэрны землетрасенні. Нац. парк Калабрыя. Порт Рэджа-ды-Калабрыя.
вобласць на Пд Італіі, пераважна на п-ве Калабрыя. Пл. 15,1 тыс.км². Нас. каля 2,5 млн.чал. (1993). Уключае правінцыі: Катандзара, Казенца, Рэджа-ды-Калабрыя. Адм. ц. — г. Катандзара. Найб. гарады: Рэджа-ды-Калабрыя, Казенца, Кратоне. Вырошчваюць вінаград, масліны, цытрусавыя, інжыр. Агародніцтва і кветкаводства экспартнага кірунку. Жывёлагадоўля. Рыбалоўства. ГЭС на горных рэках. Металургічная, маш.-буд., хім., цэм., харч., тэкст., швейная, дрэваапр.прам-сць. Транспарт аўтамаб., чыг., марскі.
КАЛАВА́НДЗІН (Барыс Андрэевіч) (21.1.1938 г. Архангельск, Расія — 7.6.1998),
бел. вучоны ў галіне гідрадынамікі. Акад.Нац.АН Беларусі (1994, чл.-кар. 1989), д-ртэхн.н. (1984), праф. (1986). Чл. Нью-Йоркскай АН (1994). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1961). З 1966 у Акад.навук. комплексе «Ін-т цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава». Навук. даследаванні па распрацоўцы нетрадыц. метадаў навігацыі скарасных гідрадынамічных аб’ектаў і спосабаў зніжэння іх гідрадынамічнага супраціўлення. Распрацаваў шматпараметрычную стат. тэорыю вязкіх вадкасцей і працэсаў пераносу ў іх.
Тв.:
Моделирование теплопереноса при неоднородной турбулентности. Мн., 1980;
Моделирование однородной турбулентности стратифицированной жидкости. Мн., 1997 (разам з І.А.Ватуціным, У.У.Бандарчуком).
вёска ў Пінскім р-не Брэсцкай вобл.Цэнтр. сельсавета і калгаса. За 39 км на У ад горада і 43 км ад чыг. ст. Пінск, 214 км ад Брэста. 264 ж., 104 двары (1998). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аптэка, аддз. сувязі.
фібрылярны бялок, што ўтварае аснову калагенавых валокнаў злучальнай тканкі і забяспечвае яе трываласць. Складае каля 1/3 усіх бялкоў арганізма. Малекула К. ўтворана з 3 поліпептыдных ланцугоў; у саставе К. гліцын, аксіпралін і аксілізін. Не раствараецца ў вадзе і арган. растваральніках. Раствараецца ў шчолачы. Ад доўгага награвання ператвараецца ў жэлацін. Устойлівы да пратэалітычных ферментаў, расшчапляецца калагеназай. Парушэнне структуры і абмену К. — адна з прычын калагенавых хвароб.
разнавіднасць валокнаў злучальнай тканкі жывёл і чалавека. Складаюцца з бялку калагену, што сінтэзуецца фібрабластамі, хандрабластамі і астэабластамі. К.в. ўтвораны пучкамі фібрыл, якія складаюцца з протафібрыл. Фарміруюцца ў пазаклетачнай прасторы полімерызацыяй трапакалагену. Моцныя на разрыў, мала эластычныя, выконваюць мех. (апорную) функцыю. У храстку К.в. наз. хандрынавымі, у касцях — асеінавымі.