КАЕ́НА (Cayenne),
горад, адм. цэнтр Гвіяны французскай. Знаходзіцца пры ўпадзенні р. Каена ў Атлантычны ак. Засн. ў 1604. Каля 50 тыс. ж. (1995). Гал. порт краіны (вываз рому, драўніны, рыбы, крэветак). Вузел аўтадарог Міжнар. аэрапорт. Вытв-сць рому, лесапілаванне.
т. 7, с. 408
КАЕТУ́Р (Kaieteur),
вадаспад у Гаяне (Паўд. Амерыка), на р. Патара (бас. р. Эсекіба). Выш. 225 м. Адкрыты ў 1870 англ. геолагам Ч.Б.Браўнам. Уваходзіць у склад аднайм. нац. парку (пл. 11,6 тыс. км², засн. ў 1929).
т. 7, с. 408