КАЕ́НА (Cayenne),
горад, адм. цэнтр Гвіяны французскай. Знаходзіцца пры ўпадзенні р. Каена ў Атлантычны ак. Засн. ў 1604. Каля 50 тыс. ж. (1995). Гал. порт краіны (вываз рому, драўніны, рыбы, крэветак). Вузел аўтадарог Міжнар. аэрапорт. Вытв-сць рому, лесапілаванне.
т. 7, с. 408
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)