ПА́ЎЛАВА (Ніна Міхайлаўна) (н. 9.8.1947, хутар Красненскі Сямікаракорскага р-на Растоўскай вобл., Расія),
бел. артыстка балета. Нар.арт. Беларусі (1980). Скончыла Бел. харэаграфічнае вучылішча (1966). У 1966—88 салістка Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Выконвала гал. партыі пераважна лірыка-драм. плана. Яе мастацтва вызначалася ўпэўненай тэхнікай танца, закончанасцю поз, адточанасцю вярчэнняў, сцэн. абаяльнасцю. Сярод партый: Наталька («Курган» Я.Глебава), Адэта—Адылія, Аўрора, Маша («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Кітры («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Доўрская дзяўчына («Пер Гюнт» на муз. Э.Грыга), Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Кармэн («Кармэн-сюіта» Ж.Бізэ—Р.Шчадрына), Эгіна («Спартак» А.Хачатурана), Ева («Стварэнне свету» А.Пятрова). З 1992 жыве за мяжой.
Літ.:
Чурко Ю.М. Белорусский балет в лицах. Мн., 1988. С. 112—116.
ПАЎЛАВЕ́Ц (Вячаслаў Генадзевіч) (н. 1.10.1959, г. Бійск Алтайскага краю, Расія),
бел. мастак. Скончыў Бел. тэатр.маст. ін-т (1982). З 1984 маст. рэдактар час. «Мастацтва». Працуе пераважна ў тэхніках акварэлі, пастэлі. Творам уласцівы лірызм, філас. падыход да адлюстравання рэчаіснасці, разнастайнасць выкарыстання тэхн. сродкаў і форм выяўлення ў спалучэнні з рэаліст. манерай выканання. Сярод твораў: серыі акварэляў «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» (1982), «Бацькаўшчына» (1984—86), «Уражанні» (1991), «Дрэвы» (1992), «Матэрыя часу», «Рэальнасць нерэальнасці», «Рух падсвядомасці» (усе 1993), «Стварэнне літары» (1994), «Геаметрыя краявіду» (1997—99). «Мроі і ўспаміны» (2000).
ПАЎЛАВЕ́Ц (Марфа Васілеўна) (н. 25.7.1916, в. Вяляцічы Барысаўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне нейрахірургіі. Д-рмед.н. (1972). Засл. ўрач Беларусі (1964). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1939). У 1948—88 у Бел.НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі, у 1992—99 у Рэсп. дыягнастычным цэнтры (Мінск). Навук. працы па праблемах рэгенерацыі перыферычных нерваў, дыягностыцы і хірург. лячэнні пухлін спіннога і галаўнога мозга, унутрымазгавога кровазліцця, траўматычных пашкоджанняў чэрапа.
Тв.:
Внутримозговые кровоизлияния: Этиология, клиника, диагностика и лечение. Мн., 1976.
ПА́ЎЛАВІЧ (Нікалай) (21.12.1835, г. Свіштоў, Балгарыя — 25.2.1894),
балгарскі жывапісец і графік; адзін з заснавальнікаў свецкага мастацтва эпохі балг. Адраджэння. Вучыўся ў Венскай (1852—54) і Мюнхенскай (1856—58) АМ. Працаваў у рэаліст. манеры. Аўтар карцін і літаграфій на гіст.-патрыят. тэмы, партрэтаў. Сярод твораў; аўтапартрэт (1854), «Аспарух» (каля 1867—69), «Крум» (1867—69), «Хрышчэнне Прэслаўскага палаца» (1875) і інш.
вёска ў Кіраўскім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на Пд ад г.п. Кіраўск, 99 км ад Магілёва, 25 км ад чыг. ст. Бярэзіна. 398 ж., 135 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Царква Велікамучаніцы Параскевы. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан.
горад на Украіне, раённы цэнтр у Днепрапятроўскай вобл., на р. Воўчая. Засн. ў 1780. 137 тыс.ж. (1993). Чыг. вузел. Цэнтр вуглездабычы зах. Данбаса. З-ды: хім. машынабудавання, ліцейных машын, эл.-асвятляльнай арматуры, с.-г. машынабудавання, хім., гарбарны; прам-сцьхарч. і інш.Гіст.-краязнаўчы музей.
горад у Казахстане, цэнтр Паўладарскай вобл., порт на р. Іртыш. Засн. ў 1720, горад з 1861. 331 тыс.ж. (1995). Чыг. станцыя. З-ды: нафтаперапр., алюмініевы, трактарны, ліцейна-кавальскі, суднабуд.-суднарамонтны, шынарамонтны і інш.; харч., лёгкая прам-сць. Каля П. канал Іртыш—Караганда. 2 ВНУ. Драм.тэатр. Музеі: краязнаўчы, выяўл. мастацтва.
ПА́ЎЛАЎ (Аляксандр Васілевіч) (22.12.1880, г. Адэса, Украіна — 14.8.1937),
савецкі военачальнік, камдыў (1935). Беларус. Скончыў школу прапаршчыкаў у Адэсе (1915). На ваен. службе з 1914. Удзельнік 1-й сусв. вайны. З 1918 у Чырв. Арміі: камандзір палка, брыгады, 27-й стралк. дывізіі на Усх. фронце, каманд. войскамі Зах. і Прыволжскай ваен. акруг. З 1930 пам. інспектара пяхоты РСЧА, нач. ф-та і пам.нач.Ваен. акадэміі імя Фрунзе. Чл.ЦВКБССР у 1924—25. Рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна.
бел. архітэктар, прадстаўнік класіцызму. Скончыў Пецярбургскую АМ (1782). Працаваў у Пецярбургу, у 1783—85 у Маскве пад кіраўніцтвам арх. В.Бажэнава прымаў удзел у буд-ве палацавых ансамбляў Падмаскоўя. У 1785—99 Магілёўскі губернскі архітэктар. Удзельнічаў у перабудове гарадоў Магілёўскай і Віцебскай губерняў. Паводле яго праектаў пабудаваны саляныя крамы ў Рагачове і Нова-Беліцы (з 1854 прадмесце Гомеля) і 2 мураваныя флігелі для дзярж. установы ў Клімавічах Магілёўскай вобл. (усе 1787); астрог (1796), палац губернатара і будынак дзярж. устаноў (1797, прыстасаваны будынак б. манастыра базыльян) у Віцебску, зрабіў праект мытні ў Талачыне Віцебскай вобл. (1788). Ажыццяўляў тэхн. кіраўніцтва буд-вам Магілёўскага Іосіфаўскага сабора, пасля завяршэння яго выканаў інвентарызацыйныя чарцяжы і падрабязнае апісанне будынка (1780—98), некат. дапрацоўкі Крычаўскага палаца (1785).
ПА́ЎЛАЎ Давыд, бел. разьбяр па дрэве 17 ст. Паходзіў з Віцебска. Працаваў у Маскоўскай дзяржаве. Разам з інш. майстрамі — выхадцамі з Беларусі прымаў удзел у стварэнні ракі св. Савы Вішэрскага (1671), мэблі і хатняга начыння для царскага дома (1667—77).