САНТ-Э́ЛІЯ ((Sant’ Elia) Антоніо) (30.4.1888, г. Кома, Італія — 10.10.1916),
італьянскі архітэктар. Вучыўся ў акадэміі Брэра і політэхн. ін-це ў Мілане, скончыў Школу прыгожых мастацтваў у Балонні (1912). Зазнаў уплыў О.Вагнера і рацыяналістычнай архітэктуры ЗША. У сваіх поглядах блізкі да італьян. футурызму. На выстаўцы групы «Новыя традыцыі» прадставіў рамант. праект «горада будучага» (не ажыццёўлены), асновай формаўтварэння якога быў дынамічны рух: размяшчэнне трансп. магістралей на розных узроўнях, будынкі з вял. ліфтамі, эскалатарамі і г.д. У 1914 С.-Э. з арх. Ф.Т.Марынеці выдаў «Маніфест футурыстычнай архітэктуры». Праекты С.-Э. паўплывалі на горадабуд. канцэпцыі 20 ст. Загінуў на фронце ў 1 -ю сусв. вайну.
САНФІ́РАВА (Вольга Аляксандраўна) (2.5.1917, г. Самара, Расія — 13.12.1944),
удзельніца баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). Скончыла Батайскую ваен. авіяшколу (1942). На фронце з мая 1942. Камандзір эскадрыллі 46-га Таманскага начнога лёгкабамбардзіровачнага жаночага авіяпалка. Капітан С. ў час Беларускай аперацыі 1944 бамбіла тэхніку праціўніка каля Магілёва, Гродна, на пераправе цераз р. Пціч. На яе рахунку 630 баявых вылетаў. Пры вяртанні з баявога задання яе самалёт падбіты, загінула на мінным полі. У Гродне яе імем названа вуліца.
перыяд у гісторыі Кітая (220—265 або 220—280), калі пасля распаду імперыі Хань ён быў падзелены на тры царствы (Вэй, У і Шу), якія вялі паміж сабой бясконцыя войны за гегемонію над усёй краінай. Напачатку дамінавала царства Шу, але ў 263 знясіленае ўнутр. барацьбой яно было заваявана царствам Вэй. У 265 уладу ў царстве Вэй захапіў палкаводзец Сыма Янь, які заснаваў дынастыю Цзінь [265—420], а ў 280 канчаткова заваяваў царства У. Перыяд С. адлюстраваны ў гіст. рамане 14 ст. «Апавяданні з гісторыі Трохцарства».
нізіна на ПнУ Кітая, паміж р. Амур і ніжнім цячэннем р. Усуры. На С. знаходзяцца таксама нізоўі р. Сунгары. Размешчана ў тэктанічным прагіне, які запоўнены алювіем. Даўж. каля 400 км, шыр. 120—160 км, выш. каля 100 м, астраўныя горы, выш. да 627 м. У час летніх паводак значная тэр. заліваецца вадой. Балоты, хвойныя і шыракалістыя лясы, т.зв. усурыйская тайга, участкі лугавых стэпаў.
горад на Пд ЗША, у штаце Тэхас. Засн. ў 1718. 1114,1 тыс.ж., з прыгарадамі каля 1,5 млн.ж. (2000). Буйны вузел чыгунак і аўтадарог на шляхах у Мексіку і на зах. ўзбярэжжа. Міжнар. аэрапорт. Гандл.фін. цэнтр жывёлагадоўчага раёна (буйнейшы ў ЗША рынак шэрсці і махеру). Прам-сць: маш.-буд., металаапр., харч., цэм., хім., швейная, гарбарна-абутковая. 18 ун-таў і каледжаў. Музеі. Бальнеакліматычны курорт. Арх. помнікі 18—19 ст., у т. л. сабор Сан-Фернанда. Турызм.
горад на ПдУ Бразіліі, у бухце Гуанабара, прамысл. спадарожнік г. Рыо-дэ-Жанейра. Засн. ў 1647. Каля 1 млн.ж. (2000). Марскі порт. Прам-сць: цэм., металургічная, хім., нафтаперапр., харчовая.