Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

Кудзельскі Анатоль Віктаравіч

т. 18, кн. 1, с. 413

КУДЗЕ́ЛЯ,

1) любое валакно, падрыхтаванае да прадзіва.

2) Ачоскі лёну, якія заставаліся пасля часання валакна на кужаль.

т. 8, с. 557

КУДЗЕ́ЛЯ (Леанід Лаўрэнцьевіч) (н. 4.12.1940, г. Нежын Чарнігаўскай вобл., Украіна),

бел. спявак (лірычны тэнар), педагог. Засл. арт. Беларусі (1985). Скончыў Бел. кансерваторыю (1969). З 1962 артыст, у 1966—94 саліст Акадэмічнага хору Бел. тэлебачання і радыё. З 1975 выкладае ў Бел. ун-це культуры. Выконваў адказныя сола, у т. л. ў харах «Шчабятуха» М.​Аладава, «Па Суздалі» Б.​Краўчанкі, «Тры птушкі» М.​Равеля, негрыцянскіх спірычуэлс.

Л.​С.​Мітаковіч.

т. 8, с. 557

КУДЗІ́НАЎ (Міхаіл Аляксандравіч) (23.2.1923, в. Грышына Вяземскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 1987),

бел. вучоны-батанік. Д-р біял. н. (1983). Скончыў Бел. тэхнал. ін-т (1957). У 1961—86 у Цэнтр. бат. садзе АН Беларусі. Навук. працы па бат. рэсурсазнаўстве, інтрадукцыі і акліматызацыі раслін.

Тв.:

Освоение культуры крупноплодной клюквы в Белоруссии. Мн., 1973 (разам з Я К.​Шаркоўскім);

Пряноароматические растения в быту. Мн., 1976 (у сааўт.);

Интродукция борщевиков в Белоруссии. Мн., 1980 (у сааўт.).

т. 8, с. 557

КУДЗІ́НАЎ (Уладзімір Георгіевіч) (27.5.1935, г. Бранск, Расія — 21.8.1990),

бел. пісьменнік. Скончыў Маскоўскі горны ін-т (1958). У 1967—90 працаваў у час. «Неман». Друкаваўся з 1961. Пісаў на рус. мове. Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Раздзяленне радасці» (1968), «Прадчуванне перамен» (1972), «Сполахі» (1978), у якіх свет прыроды знітаваны са светам чалавечых адносін. Шмат пісаў пра бел. вёску. У аповесці «Альхавацкая гісторыя» (1979) маральныя праблемы, звязаныя з выхаваннем моладзі. Пісаў нарысы. На рус. мову пераклаў раман І.​Пташнікава «Мсціжы» (1977), асобныя творы В.​Адамчыка, В.​Карамазава, А.​Карпюка, П.​Місько, А.​Савіцкага і інш.

Тв.:

Ольховатская история: Повести. Мн., 1984;

Первоосень: Рассказы и повести. Мн., 1987.

т. 8, с. 557

Кудзіненка Анатоль Дзмітрыевіч

т. 18, кн. 1, с. 413

КУДЗІ́РКА ((Kudirka) Вінцас) (31.12.1858, в. Паэжэрай Вілкавішкскага р-на, Літва — 16.11.1899),

літоўскі пісьменнік, публіцыст. Скончыў Варшаўскі ун-т (1889). Заснаваў і рэдагаваў грамадска-літ. час. «Varpas» («Звон», 1889—1905). У кн. вершаў «Вольныя часіны» (1899) — матывы нац.-вызв. барацьбы, асэнсаванне лёсу народа. Пісаў сатыр. апавяданні, прасякнутыя вобразамі-алегорыямі, шаржам, гратэскам, сарказмам, публіцыстычныя артыкулы. Пераклаў на літ. мову асобныя творы Дж.​Байрана, М.​Канапніцкай, І.​Крылова, А.​Міцкевіча, Ф.​Шылера. На бел. мову асобныя творы К. пераклаў Р.​Барадулін.

т. 8, с. 557

КУДЛАЧО́Ў (Віктар Сямёнавіч) (н. 15.1.1936, в. Сласцёны Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл.),

бел. паэт.

Скончыў Гродзенскае муз.-пед. вучылішча (1958). Працуе настаўнікам у Гродзенскай школе-інтэрнаце. Друкуецца з 1970. Піша на рус. мове, пераважна для дзяцей: зб-кі «Я расту» (1981), «Я сам...» (1986), «Намалюю горад Гродна» (1993), «Сустрэча» (1995), «Едзе радасць» (1998).

т. 8, с. 557

КУ́ДЛІХ ((KudUch) Ганс) (25.10.1823, в. Лобенштайн каля г. Крноў, Чэхія — 11.11.1917),

аўстрыйскі паліт. дзеяч. Скончыў Венскі ун-т (1848). У рэвалюцыю 1848—49 удзельнік паўстанняў у Вене і Пфальцы (гл. Бадэнска-Пфальцкае паўстанне 1849), дэп. аўстр. рэйхстага (1848), ініцыіраваў прыняцце закону (7.9.1848) пра скасаванне асабістай залежнасці і павіннасцей сялян. Завочна прыгавораны аўстр. судом да пакарання смерцю; эмігрыраваў у Швейцарыю (1849), потым ЗША (1853), дзе і памёр. Аўтар успамінаў (т. 1—3, 1873).

т. 8, с. 557

Кудраватых Ірына Пятроўна

т. 18, кн. 1, с. 413