КУДЗІ́РКА ((Kudirka) Вінцас) (31.12.1858, в. Паэжэрай Вілкавішкскага р-на, Літва — 16.11.1899),

літоўскі пісьменнік, публіцыст. Скончыў Варшаўскі ун-т (1889). Заснаваў і рэдагаваў грамадска-літ. час. «Varpas» («Звон», 1889—1905). У кн. вершаў «Вольныя часіны» (1899) — матывы нац.-вызв. барацьбы, асэнсаванне лёсу народа. Пісаў сатыр. апавяданні, прасякнутыя вобразамі-алегорыямі, шаржам, гратэскам, сарказмам, публіцыстычныя артыкулы. Пераклаў на літ. мову асобныя творы Дж.​Байрана, М.​Канапніцкай, І.​Крылова, А.​Міцкевіча, Ф.​Шылера. На бел. мову асобныя творы К. пераклаў Р.​Барадулін.

т. 8, с. 557

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)