АЭРАСФЕ́РА (ад аэра... + сфера),
сукупнасць наземнай атмасферы, глебавага і падглебавага паветра (падземнай трапасферы); адна з абалонак Зямлі.
АЭРАСФЕ́РА (ад аэра... + сфера),
сукупнасць наземнай атмасферы, глебавага і падглебавага паветра (падземнай трапасферы); адна з абалонак Зямлі.
АЭРАТАКСА́ЦЫЯ (ад аэра... +
колькасная або якасная ацэнка раслінных рэсурсаў (пераважна лясных) з лятальных апаратаў. Робіцца вакамерным іх вызначэннем або аэрафотаздымкай з наступнай апрацоўкай і аналізам.
АЭРАТО́П (ад аэра... +
частка прыземнага слоя паветра, састаў і рэжым якога знаходзяцца пад уздзеяннем
АЭРАТЭ́НК (ад аэра... +
збудаванне для біялагічнай ачысткі сцёкавых водаў. Уяўляе сабой праточныя басейны з бетону ці жалезабетону, у якіх забруджаная вада ачышчаецца актыўным глеем (бактэрыі-мінералізатары і ніжэйшыя арганізмы) пры бесперапыннай яе аэрацыі. Сумесь адстойнай сцёкавай вадкасці і актыўнага глею працякае па аэратэнку і прадзімаецца паветрам, кісларод якога падтрымлівае жыццядзейнасць бактэрый і акісленне
АЭРАТЭРАПІ́Я (ад аэра... + тэрапія),
метад клімататэрапіі, заснаваны на выкарыстанні
АЭРАФІ́ТЫ [ад аэра... + ...фіт(ы)],
«паветраныя» расліны, якія атрымліваюць усе неабходныя пажыўныя рэчывы з атмасферы. Да іх належаць эпіфіты, некаторыя імхі, што пасяляюцца на ствалах і галінках дрэў (у тропіках — нават на лісці), нешматлікія водарасці, якія жывуць на кары дрэў, і некаторыя лішайнікі (
АЭРАФОТААПАРА́Т,
оптыка-механічная прылада з элементамі аўтаматыкі і электронікі для чорна-белай і каляровай аэрафотаздымкі. Адрозніваюць аэрафотаапараты тапаграфічныя і разведвальныя; адна- і шматаб’ектыўныя; для планавай, перспектыўнай і панарамнай здымкі і
АЭРАФОТАГРАММЕТРЫ́Я,
раздзел фотаграмметрыі, які займаецца вымярэннем відарыса аб’екта або ўчастка мясцовасці на аэрафотаздымках.
АЭРАФОТАЗДЫ́МКА,
здымка мясцовасці ва ўсіх дыяпазонах аптычнага спектра з лятальных апаратаў. Ажыццяўляецца
Р.А.Жмойдзяк.
АЭРАФОТАТАПАГРА́ФІЯ,
раздзел тапаграфіі, які вывучае метады стварэння тапаграфічных картаў па матэрыялах аэрафотаздымкі. Вылучаюць камбінаваны метад аэрафотатапаграфіі (контурная частка карты складаецца на падставе аэрафотаздымкаў, рэльеф мясцовасці адлюстроўваецца гарызанталямі па выніках мензульнай здымкі) і стэрэатапаграфічны метад (контуры і гарызанталі наносяцца універсальнымі стэрэафотаграмметрычнымі прыладамі). Пры пабудове контурнай часткі карты карыстаюцца вынікамі палявога і камеральнага дэшыфравання аэрафотаздымкаў.
Р.А.Жмойдзяк.