саланчак на ПнЗ Аргенціны Рэлікт стараж. возера ў тэктанічнай упадзіне. Пл. каля 8,5 тыс.км². Змяшчае соду, паташ. Праз С.-Г. пракладзена чыгунка Тукуман—Кордава.
САЛІ́НАС ДЭ ГАРТА́РЫ ((Salinas de Gortari) Карлас) (н. 1948, Мехіка),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Мексікі. Скончыў Нац.аўт.ун-т Мексікі. Д-рэканам.навук. З 1966 чл. Інстытуцыйна-рэв. партыі (ІРП). У 1971—74 у мін-ве фінансаў, у 1974—76 кіраўнік эканам. кабінета мекс. ўрада. У 1978—81 ген. дырэктар Упраўлення фін. планавання. У 1981—82 ген. дырэктар Ін-та паліт., сац. і эканам. даследаванняў пры ІРП. У 1982—87 міністр па планаванні і бюджэце. У 1988—94 прэзідэнт Мексікі.
Пачаў ажыццяўленне праграмы эканам. рэформ, але не здолеў дабіцца стабілізацыі эканомікі краіны, што прывяло ў 1993 да фін. крызісу. Пасля заканчэння тэрміну прэзідэнцтва пакінуў Мексіку з-за абвінавачанняў у карупцыі.
гранічная форма суб’ектыўнага ідэалізму, паводле якой несумненнай рэальнасцю прызнаецца толькі суб’ект, а аб’ектыўны свет існуе выключна ў свядомасці індывіда. Знаходзіцца ў супярэчнасці з жыццёвым вопытам і штодзённай дзейнасцю чалавека, таму ў завершаным выглядзе сустракаецца надзвычай рэдка (напр., у франц. філосафа і ўрача К.Брунэ). Асобныя рысы С. характэрны для суб’ектыўнага ідэалізму (Дж.Берклі, І.Фіхтэ), эмпірыякрытыцызму (Э.Мах), іманентнай філасофіі (В.Шупе, Р.Шуберт-Зольдэрн), прадстаўнікі якіх імкнуцца пазбягаць гранічных форм С. шляхам сінтэзу суб’ектыўнага і аб’ектыўнага ідэалізму. Тэрмін «С.» выкарыстоўваюць таксама ў этыцы для абазначэння крайняга эгаізму, эгацэнтрызму ці т.зв. практычнага С. (паводле вызначэння франц. экзістэнцыяліста Г.Марселя). Прадстаўнік практычнага С. — М.Штырнер.
структурная ўстойлівая адасобленая хваля ў нелінейным дыспергавальным асяроддзі. Паводзіць сябе як часціца: пры ўзаемадзеянні паміж сабой ці з інш. ўзбурэннямі асяроддзя С. не разбураюцца, а разыходзяцца з захаваннем сваёй структуры, якая застаецца стацыянарнай за кошт спалучэння нелінейнасці асяроддзя і дысперсіі (гл.Дысперсія хваль). Уласцівасці С. ўлічваюцца ў тэорыі кандэнсаваных асяроддзяў, квантавай статыстыцы, тэорыі фазавых пераходаў.
САЛІТЭ́Р (франц. solitaire ад лац. solitarius адзінокі) у садова-паркавым мастацтве, адзіночныя пасадкі дрэў, кустоў або кветкава-дэкар. раслін. Мае самаст.дэкар. значэнне — канцэнтруе ўвагу на дэталях садова-паркавай кампазіцыі.
Салітэрныя дрэвы вызначаюцца памерамі, формай кроны, афарбоўкай, дэкар. кветкамі, пладамі і гарманічна ўпісваюцца ў ландшафт. Найчасцей выкарыстоўваюць святлолюбівыя пароды (хвоя звычайная, бярозы павіслая і яп., лістоўніцы сібірская і еўрап., таполі канадская і пірамідальная, акацыя белая, лох серабрысты, яблыні Нядзвецкага, ягадная і інш.). Кусты С. бываюць у штамбавай (ружы, глог), сцелістай (ядловец казацкі) і інш. формах. Кветкава-дэкар. расліны для С. падбіраюць буйныя, з яркімі і арыгінальнымі кветкамі і лісцем (півоні, вяргіні, астыльбы, хосты, папараці).
САЛІФЛЮ́КЦЫЯ (ад лац. solum глеба + fluctio выцяканне),
павольнае спаўзанне глеб і рыхлых грунтоў па схілах у працэсе іх прамярзання і адтавання і пад уплывам сілы цяжару. Адзначаецца на схілах 2—5° і больш, пераважна ў абласцях развіцця шматгадовай мерзлаты і сезоннага прамярзання грунтоў. С. садзейнічаюць актыўнае раставанне снегу і моцныя ліўні. Скорасці спаўзання звычайна складаюць некалькі сантыметраў за год, пры хуткіх зрушэннях на больш стромкіх схілах дасягаюць соцень метраў за гадзіну. С. прыводзіць да ўтварэння спецыфічных форм мярзлотнага рэльефу — саліфлюкцыйных тэрас, валоў, град і інш. На тэр. Беларусі С. была пашырана ў перыяд адступання ледавікоў у антрапагенавы перыяд. У сучасных умовах развіта слаба, дробныя формы С. трапляюцца на схілах Мінскага, Навагрудскага ўзвышшаў, Мазырскай грады, у далінах рэк Зах. Дзвіна, Дняпро, Нёман, Прыпяць і некат. малых рэк.
Бясколерныя крышталі, tпл 159,5 °C, шчыльн. 1443 кг/м³. Добра раствараецца ў этаноле, дыэтылавым эфіры, мала — у вадзе. Вытворныя С.к. па функцыян. групах — солі і эфіры наз. саліцылатамі. У прыродзе трапляецца ў раслінах пераважна ў выглядзе гліказіду метылавага эфіру. У прам-сці С.к. і яе вытворныя атрымліваюць тэрмічным карбаксіліраваннем сухога феналяту натрыю дыаксідам вугляроду пад ціскам. Выкарыстоўваюць у вытв-сці лек. сродкаў (напр., ацэтылсаліцылавай кіслаты n-амінасаліцылавай к-ты — процітуберкулёзнага сродку), пахучых рэчываў (метылеаліцылату, бензілсаліцылату і інш.), як кампанент мазей, паст і раствораў для лячэння скурных хвароб (напр., т.зв. саліцылавы спірт — 2%-ны раствор С.к. ў этаноле, паста Ласара), кансервант у харч. прам-сці, рэагент у аналіт. хіміі.
зборнік звычаёвага права салічаскіх франкаў; адна з варварскіх праўд. Запісана (на лац. вульгаце з франкскімі словамі і выразамі) у пач. 6 ст. па распараджэнні караля Хлодвіга; пры яго пераемніках дапаўнялася і перапрацоўвалася. Падзяляецца на тытулы (главы). Утрымлівала пералік злачынстваў і адпаведных ім пакаранняў (пераважна ў выглядзе штрафаў), розныя этапы суд. працэдуры. Не зведала прыкметнага ўплыву рымскіх праваадносін, захавала амаль у нязменным выглядзе нормы германскага звычаёвага права. Адлюстравала эвалюцыю франкскага грамадства да першабытна-абшчыннага ладу да пач. этапу феад. адносін.