САКАЛО́ЎСКІ (Уладзімір Лявонцьевіч) (н. 4.6.1930, в. Мяльканавічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. літаратуразнавец. Канд.філал.н. (1977). Скончыў Гродзенскі пед.ін-т (1953). Настаўнічаў. У 1962—69 працаваў перакладчыкам у ГДР. Выкладаў ням. мову ў Рыжскім ін-це інжынераў грамадз. авіяцыі (1971—78). У 1977—91 (з перапынкам) супрацоўнік Ін-та л-ры АН Беларусі, у 1991—94 у Нац.навук.-асветным цэнтры імя Ф.Скарыны. З 1993 прэзідэнт Бел.-ням. асацыяцыі культ.-асв. ініцыятыў. Друкуецца з 1972. Даследуе ўзаемасувязі і распаўсюджанне бел. л-ры за мяжой (манаграфіі «Пара станаўлення: Вопыт параўнальнага вывучэння беларускай і некаторых класічных зарубежных літаратур», 1986; «Беларуская літаратура ў ГДР», 1988). Адзін з аўтараў даследавання «Беларуская савецкая літаратура за мяжой» (1988). Аўтар арт. пра Р.Абіхта, І.Бехера, Г.Бідэра, І.В.Гётэ, А.Макміліна, М.Маскаліка, М.Нага, Н.Рандава і інш. З 1995 на пасадзе праф. Бонскага ун-та выконвае тэму ў 3 т. «Беларусь і Германія: Інтэлектуальна-культурныя адносіны (1914—1941)» (т. 1, 2000). Уклаў зб. на ням. і бел. мовах «Беларускія апавяданні» (2000). На бел. мову пераклаў працу А.Цеханавецкага «Міхал Казімір Агінскі і яго «сядзіба музаў» у Слоніме» (1993).
Літ.:
Уладзімір Сакалоўскі: Біябібліягр. нарыс. Мн., 2000.
САКАЛО́ЎСКІ (Уладзімір Эдуардавіч) (н. 13.9.1930, Мінск),
бел. архітэктар. Засл.арх. Беларусі (1979). Канд. архітэктуры (1966). Скончыў БПІ (1958). З 1958 працаваў у ін-це «Белдзяржпраект», з 1965 гал. архітэктар, з 1972 дырэктар БелНДІдзіпрасельбуда. З 1965 адначасова выкладаў у БПА. У 1992—2000 гал. эксперт Галоўэкспертызы Мін-ва архітэктуры і буд-ва Беларусі. Асн. работы: праект дэталёвай планіроўкі і забудовы г. Салігорск, праекты дэталёвай планіроўкі зон адпачынку на Заслаўскім вадасховішчы і воз. Нарач (усе 1959—60), дом адпачынку на воз. Нарач (1959—61), будынак БелНДІдзіпрасельбуда і лабараторны корпус з-да імя Вавілава (1969) у Мінску, праект і забудова в. Малеч у Бярозаўскім р-не (1969—81, усе ў сааўт.).
Тв.:
Архитектура Советской Белоруссии. М., 1973 (у сааўт.);
Проектирование и строительство промышленных комплексов. Мн., 1975 (разам з І.Г.Малковым);
Архитектура нового белорусского села. Мн., 1979 (разам з Р.М.Алімавым);
Архитектура Советской Белоруссии. М., 1986 (у сааўт.).
САКАЛО́ЎСКІ-АРЛО́ЎСКІ (Эдвард) (псеўд.Тамаш Маліноўскі; 1878, Вільня — 18.4.1932),
рэвалюцыянер, журналіст. У 1896—99 чл. сацыял-дэмакратыі Літвы, удзельнік віленскай нарады па пытанні ўтварэння СДКПіЛ (1899), II з’езда, на якім закончана афармленне СДКПіЛ (1900), III з’езда (1901) і II Краёвай канферэнцыі (1901) СДКПіЛ. Чл.Гал. праўлення СДКПіЛ (1900—01). У 1905 чл. Віленскага к-та СДКПіЛ, рэдактар газ. «Walka robotnicza» («Рабочая барацьба») і «Солдатская памятка». У 1906 кіраўнік Ваен.-рэв. арг-цыі абл.к-таПаўн.-Зах. саюза РСДРП. У 1910 рэдактар легальнага органа СДКПіЛ «Trybuna» («Трыбуна»). У 1907 і 1912 арыштаваны. У 1917 чл. Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У 1918—25 дзеяч Камуніст. партыі Польшчы, у 1927—30 канд. у чл. яе ЦК. З 1926 у СССР — у Міжнар.агр. ін-це, у рэдакцыі газ. «Trybuna radziecka» («Савецкая трыбуна»).
вёска ў Галубаўскім с/с Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл., каля р. Свольна. Цэнтр калгаса. За 21 км на У ад г. Верхнядзвінск, 198 км ад Віцебска, 4 км ад чыг. ст. Свольна. 152 ж., 50 двароў (2001). Пач. школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
расійскі мастак. Нар. мастак Расіі (1956). Правадз.чл.АМСССР (1949). Вучыўся ў студыі І.Машкова ў Маскве (1914—18) і маскоўскіх Вышэйшых маст.-тэхн. майстэрнях (1920—22). Старшыня аб’яднання «Быццё» (1920), чл. Асацыяцыі мастакоў рэв. Расіі (1926), маст. кіраўнік «Окон ТАСС» (1941—45). Выкладаў у Студыі ваен. мастакоў імя М.Грэкава (1935—41), маскоўскім ін-це прыкладнога і дэкар. мастацтва (1948—51), маст. ін-це (1953—60) і інш. Ствараў прасякнутыя рамант. пафасам гісторыка-рэв., батальныя і жанравыя карціны: «Пакаранне Сцяпана Разіна» (1923), «Таманскі паход» (1928), «Шлях з Горак» (1929), «Браты» (1932), трыпціх «Шчорс» (1938), «Краснадонцы» (1948). Аўтар серыі «Гады і людзі» (1930—31). Аформіў спектаклі «Іван Грозны» А.Талстога (1945), «Стварэнне свету» М.Пагодзіна (1945) у Малым т-ры; «Ад усяго сэрца» Г.Жукоўскага (1951) у Вял. т-ры ў Маскве; кнігі А.Фадзеева, Дз.Фурманава, П.Яршова і інш. Выступаў таксама як майстар панарам і дыярам (кіраваў аднаўленнем панарамы Ф.Рубо «Абарона Севастопаля», 1954—56). Дзярж. прэміі СССР 1942, 1949.
САКА́ЛЬСКІ (Пётр Пятровіч) (26.9.1832, г. Харкаў, Украіна — 11.4.1887),
украінскі кампазітар, публіцыст, фалькларыст, муз.-грамадскі дзеяч. Скончыў Харкаўскі ун-т (1852). У 1859 аднавіў дзейнасць адэскага Філарманічнага т-ва, удзельнічаў у стварэнні Т-ва аматараў музыкі (1864, у далейшым Адэскае муз.т-ва) і муз. школы пры ім (1866). Яго оперы — адны з першых прафес. узораў укр. опернага мастацтва. Сярод муз. твораў: оперы «Мазепа» (1859), «Майская ноч» (1863), «Асада Дубна» (1878); кантата «Баль Пятра Вялікага» (1859); балада «Слухай» (1864); фп. (каля 40) і віяланчэльныя п’есы, рамансы (больш за 40), хары, песні і інш. У муз.-крытычных артыкулах адстойваў ідэі народнасці муз. мастацтва. Аўтар працы «Руская народная музыка, велікаруская і маларуская...» (1888). Збіраў і апрацоўваў нар. песні, у т. л.бел., шэраг з іх апублікаваны ў яго зб. «Маларасійскія і беларускія песні» (выд. 1903).
Літ.:
Карышева Т.И. Петр Сокальский: Жизнь и творчество. М., 1984.
рака на ПнЗ Турцыі. Даўж. 790 км, пл. басейна каля 65 тыс.км². Цячэ пераважна па Анаталійскім пласкагор’і, упадае ў Чорнае м. Зімовае разводдзе. Сярэдні расход вады каля 200 м³/с. ГЭС Сарыяр і Гёкчэкая. Выкарыстоўваецца для арашэння (пераважна ў ніжнім цячэнні). На С. — г. Адапазары.
вёска ў Валожынскім р-не Мінскай вобл., каля р. Бярэзіна і Сакаўшчынскага вадасховішча, на аўтадарозе Валожын—Вішнева. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на З ад г. Валожын, 87 км ад Мінска, 18 км ад чыг. ст. Багданаў. 580 ж., 263 двары (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — царква (1878).
У Валожынскім р-не Мінскай вобл., каля в. Сакаўшчына. Створана ў 1937 на р. Бярэзіна (бас.р. Нёман) для энергет. мэт (Сакаўшчынская ГЭС, цяпер не працуе), у 1955 адноўлена. Пл. 1,3 км², даўж. 3,2 км, найб.шыр. 730 м, найб.глыб. 3,1 м, аб’ём вады 1,5 млн.м³. Берагі нізкія, пясчаныя, замацаваныя расліннасцю, у вярхоўі забалочаныя. У рэльефе ложа вылучаюцца 2 участкі: верхні — мелкаводны і ніжні — прыплацінны з глыб. больш за 1 м; на затопленым рэчышчы Бярэзіны глыб. больш за 2 м. Сярэднегадавая амплітуда вагання ўзроўню вады нязначная. Моцна зарастае. Гняздуюцца лебедзі. У вярхоўі вадасховішча вучэбная геагр. станцыя БДУ «Зах. Бярэзіна».
горад у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым, Украіна, на беразе Сакскага воз., за 4 км ад Чорнага м.Чыг. станцыя. Каля 40 тыс.ж. (2000). Хім.з-д, разліў мінеральнай вады, прадпрыемствы харч. прам-сці. Бальнеагразевы і кліматычны курорт, засн. ў 1828. Лета цёплае, зіма мяккая (т-ра ў лютым -1 °C). Асн.лек. фактары: высокаканцэнтраваная глеевая гразь і рапа Сакскага салёнага воз., мінер. крыніца з тэрмальнай (37—45 °C) хларыдна-гідракарбанатна-натрыевай вадой, якую выкарыстоўваюць для ваннаў, пітнога лячэння. Лечаць хваробы суставаў, нерв. сістэмы, гінекалагічныя. Сезон увесь год.