прыстасаванне для рэзкі труб. Адрозніваюць Т. ручны (рэзка робіцца пры дапамозе ролікаў; трубу замацоўваюць у цісках, а Т. круцяць вакол яе) і кумулятыўны (рэзка ўзрывам). Складаецца з 2 трубчастых паўкольцаў, якія запаўняюцца гексагенам. Падрыў зарада выконваюць дыстанцыйна праз электрадэтанатар.
самаходная (часам прычапная) грузападымальная машына з навясным абсталяваннем, прызначаная для пракладкі трубаправодаў. Робіцца на базе гусенічнага трактара, выкарыстоўваецца сумесна з інш.спец. машынамі.
Т. падтрымліваюць трубы і плеці з іх пры зварцы, укладваюць трубы ў траншэі, цыліндры і гарлавіны ў калодзежы і камеры. выконваюць інш. пагрузачна-разгрузачныя работы, у т. л. ў меліярац. буд-ве. Прычапныя Т. манціруюць на 2-восевым прычэпе, на якім устанаўліваюць паваротную калонку з пад’ёмнай стралой і трубазахопным прыстасаваннем; агрэгатуюцца з трактарамі МТЗ і інш. Грузападымальнасць Т. да 50 т і больш.
В.М.Кандрацьеў.
Трубаўкладчык: а — агульная будова (1 — гідрацыліндр, 2 — процівага, 3 — страла, 4 — грузавы паліспаст, 5 — захопнае прыстасаванне), б — Д 355 С-з «Комацу» (Японія).
ТРУБАЧО́Ў Алег Мікалаевіч (23.10.1930, г. Валгаград, Расія — 9.3.2002),
рускі мовазнавец. Чл.-кар.АНСССР (1972). Акад.Рас.АН (1992). Скончыў Днепрапятроўскі ун-т (1952). З 1953 у Ін-це славяназнаўства і балканістыкі АНСССР, у 1961—2001 у Ін-це рус. мовы імя Вінаградава Рас.АН (стварыў і ўзначальвае сектар, потым аддзел этымалогіі і анамастыкі, у 1966—82 адначасова нам. дырэктара), з 1999 адначасова гал. рэдактар час. «Вопросы языкознания». Асн. працы па слав. і індаеўрап. этымалогіі, усх.-слав. анамастыцы. этнагенезе і культуры стараж. славян, літуаністыцы. Гал. рэдактар і адзін з аўтараў «Этымалагічнага слоўніка славянскіх моў» (вып. 1—28, 1974—2001). Пераклаў з ням. мовы і дапоўніў «Этымалагічны слоўнік рускай мовы» М.Фасмера (т. 1—4, 1964—73; 3-е выд., 1996).
Тв.:
История славянских терминов родства и некоторых древнейших терминов общественного строя. М., 1959;
Происхождение названий домашних животных в славянских языках. М., 1960;
Ремесленная терминология в славянских языках. М., 1966;
Этногенез и культура древнейших славян. 2 изд. М., 2002.
род прасцейшых кл. раснічных інфузорый. Каля 20 відаў. Пашыраны ў морах і прэсных водах. На Беларусі найб. трапляюцца Т.: звычайны (S.polymorphus) і блакітны (S.coerulus). Свабодна плаваюць, могуць прымацоўвацца да субстрату.
Даўж. да 1 мм. Цела лейкападобнае. расшыранае на пярэднім канцы. укрытае шчыльнай пелікулай з густымі раснічкамі Здольныя рэзка скарачацца. Размнажаюцца бясполым шляхам (дзяленне папалам) і палавым (кан’югацыя). Кормяцца дробнымі арган. рэшткамі, бактэрыямі. водарасцямі, прасцейшымі. Могуць рэгенерыраваць: з кожнай ч. цела, у якой ёсць макрануклеус, аднаўляецца ўвесь арганізм. Біял. меліяратары.
атрад плацэнтарных млекакормячых. Вядомы з пліяцэну Еўразіі і міяцэну Афрыкі (каля 20—5 млн.г. назад). Адзіны сучасны від — трубказуб афрыканскі (Orycteropus afer). Пашыраны ў Афрыцы на Пд ад Сахары. Жыве ў разнастайных ландшафтах.
Даўж. цела да 158 см, хваста да 61 см, маса да 82 кг. Скура тоўстая, ружавата-шэрая, з рэдкім валасяным покрывам. Вушы доўгія (да 21 см), трубкаватыя. Канец морды выцягнуты ў трубку. Зубы складаюцца са зрослых дэнтынавых трубачак (адсюль назва), растуць усё жыццё. Пярэднія канечнасці 4-, заднія 5-пальцыя, з моцнымі капытападобнымі кіпцюрамі. з дапамогай якіх Т. разбураюць тэрмітнікі, рыюць грунт. Кормяцца тэрмітамі. мурашкамі. інш. насякомымі. Нараджаюць 1, зрэдку 2 дзіцяняці ў год. Аб’ект палявання.
трубакруты (Attelabidae), сямейства жукоў падатр. разнаедных. Каля 1,3 тыс. відаў. Пашыраны пераважна ў трапічных лясах. Жывуць на лясных і пладовых дрэвах, кустах. На Беларусі каля 20 відаў. Найб. трапляюцца Т.: арэшнікавы (Apoderus coryli), дубовы (Attelabus curculionides), таполевы (Byctiscus populi); шкоднікі садоў букаркі, слонікі вішнёвы (Rhynchites auratus), слівавы (R.cupreus).
Вонкава падобны да слонікаў. Даўж. да 15 мм. Цела яркае — зялёнае, сіняе, чорнае, чырв., нярэдка з метал. бляскам. Галава выцягнута ў галаватрубку. Хабаток тоўсты, сагнуты. Вусікі булавападобныя, 11- і 12-членікавыя. Брушка кароткае, шырокае. Надкрылы амаль чатырохвугольныя. не прыкрываюць канец брушка. Расліннаедныя. Большасць відаў адкладвае яйцы ў тканкі ліста і скручвае яго ў трубку (адсюль назва). Лічынкі белыя, бязногія, С-падобна выгнутыя. Акукліваюцца ў глебе.
трубкападобны канал, утвораны пры прарыве газаў праз пласты зямной кары і запоўнены брэкчыяпадобнымі пародамі. Звязаны з глыбіннымі разломамі. У папярочніку да 1 км. На глыбіні злучаюцца дайкамі. На стараж. платформах (Паўд.-Афрыканская, Індыйская, Аўстралійская, Сібірская, Усх.-Еўрапейская) бываюць запоўнены брэкчыяпадобнымі ультраасн. магматычнымі пародамі (кімберлітамі, лампраітамі); з іх 8—10% — алмазаносныя. Найб. алмазаносных Т.в. ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, Расіі (Рэспубліка Саха). На Беларусі Т.в. выяўлены на Жлобінскай седлавіне.
пустацелыя цыліндрычныя або профільныя вырабы значнай даўжыні ў параўнанні з папярочным сячэннем. Адрозніваюць Т. метал. і неметалічныя. Злучаюцца з дапамогай зваркі, таксама раструбаў, муфтаў, фланцаў. Як асобныя элементы ці злучаныя ў трубаправоды выкарыстоўваюцца для перамяшчэння цел у газападобным (газаправоды), вадкім (вода-, нафтаправоды) або цвёрдым стане (гл.Пнеўматычны транспарт). Паводле лікавага значэння ціску вадкасці, што працякае па трубаправодзе, адрозніваюць Т. безнапорныя, маланапорныя і напорныя.
Металічныя Т. паводле спосабу вытв-сці падзяляюцца на стальныя (6 класаў) і чыгунныя; бясшвовыя, зварныя, літыя (гл.Трубазварачная вытворчасць, Трубаліцейная вытворчасць, Трубапракатная вытворчасць). Стальныя Т. выкарыстоўваюцца ў магістральных трубаправодах высокага і нізкага ціску для падачы вады, газу, нафты, таксама ў машынабудаванні, буд., хім., харч. прам-сці, ядз. тэхніцы. як стальныя канструкцыі маставых кранаў, буравых вышак і інш.; чыгунныя Т. — у асн. для водаправодных і каналізацыйных сетак, газа- і нафтаправодаў (безнапорных) і інш. Неметалічныя Т. вырабляюцца з розных тыпаў бетону (у т. л. з жалезабетону), цэменту (у т. л. з азбацэменту). палімерных матэрыялаў, цэглы, шкла, керамічных матэрыялаў і інш. Жалезабетонныя, азбацэментныя Т. выкарыстоўваюцца ў каналізацыйных, арашальных і асушальных сістэмах; жалезабетонныя і бетонныя, мураваныя Т. — таксама пад насыпнымі збудаваннямі для пастаянных вадацёкаў, пропуску ліўневых і расталых вод і інш.; Т. з палімерных матэрыялаў, шклапластыкаў, пластмас — у сістэмах водазабеспячэння, каналізацыі, электраправодкі. таксама ў газа- і нафтаправодах, для перапампоўвання розных хімікатаў; Т. з керамічных матэрыялаў (звычайна з тугаплаўкіх глін) — у каналізацыйных, дрэнажных сістэмах і інш.; шкляныя — для транспарціроўкі агрэсіўных вадкасцей і газаў у хім., нафтаперапрацоўчай, таксама харч. і фармакалагічнай прам-сцях; каменялітыя — для абразіўных матэрыялаў і пульпаў у вугальнай, металургічнай, энергет. прам-сці і інш.