ТРУБАЧО́Ў Алег Мікалаевіч (23.10.1930, г. Валгаград, Расія — 9.3.2002),

рускі мовазнавец. Чл.-кар. АН СССР (1972). Акад. Рас. АН (1992). Скончыў Днепрапятроўскі ун-т (1952). З 1953 у Ін-це славяназнаўства і балканістыкі АН СССР, у 1961—2001 у Ін-це рус. мовы імя Вінаградава Рас. АН (стварыў і ўзначальвае сектар, потым аддзел этымалогіі і анамастыкі, у 1966—82 адначасова нам. дырэктара), з 1999 адначасова гал. рэдактар час. «Вопросы языкознания». Асн. працы па слав. і індаеўрап. этымалогіі, усх.-слав. анамастыцы. этнагенезе і культуры стараж. славян, літуаністыцы. Гал. рэдактар і адзін з аўтараў «Этымалагічнага слоўніка славянскіх моў» (вып. 1—28, 1974—2001). Пераклаў з ням. мовы і дапоўніў «Этымалагічны слоўнік рускай мовы» М.​Фасмера (т. 1—4, 1964—73; 3-е выд., 1996).

Тв.:

История славянских терминов родства и некоторых древнейших терминов общественного строя. М., 1959;

Происхождение названий домашних животных в славянских языках. М., 1960;

Ремесленная терминология в славянских языках. М., 1966;

Этногенез и культура древнейших славян. 2 изд. М., 2002.

т. 15, с. 533

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)