ТРУБАЧЫ́, стэнтары (Stentor),
род прасцейшых кл. раснічных інфузорый. Каля 20 відаў. Пашыраны ў морах і прэсных водах. На Беларусі найб. трапляюцца Т.: звычайны (S.polymorphus) і блакітны (S.coerulus). Свабодна плаваюць, могуць прымацоўвацца да субстрату.
Даўж. да 1 мм. Цела лейкападобнае. расшыранае на пярэднім канцы. укрытае шчыльнай пелікулай з густымі раснічкамі Здольныя рэзка скарачацца. Размнажаюцца бясполым шляхам (дзяленне папалам) і палавым (кан’югацыя). Кормяцца дробнымі арган. рэшткамі, бактэрыямі. водарасцямі, прасцейшымі. Могуць рэгенерыраваць: з кожнай ч. цела, у якой ёсць макрануклеус, аднаўляецца ўвесь арганізм. Біял. меліяратары.
т. 15, с. 534
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)