ВІ́ЗЕ ВО́СТРАЎ,
нізінны востраў у паўн. ч. Карскага м., тэр. Расіі. Пл. 288 км². Выш. да 22 м. Складзены з марскіх пяскоў і глін. Расліннасць арктычнай тундры. Адкрыты ў 1930 экспедыцыяй на параходзе «Георгій Сядоў» і названы ў гонар У.Ю.Візе, які ў 1924 тэарэтычна абгрунтаваў існаванне гэтага вострава. Палярная станцыя (з 1945).
т. 4, с. 152
ВІЗІ́Т
(франц. visite),
кароткатэрміновае, пераважна афіцыйнае, наведванне краіны (напр., афіцыйнай дэлегацыяй ці асобай) або каго-небудзь (напр., хворага ўрачом).
т. 4, с. 152