Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

ТРА́С (ням. Trass),

горная парода, устарэлая назва разнавіднасці туфу вулканічнага. Цвёрдая, светлая, лёгкая, порыстая маса, звычайна зялёнага, жоўтага, шэрага або бурага колеру; мае ў сабе аморфную крэменекіслату. Выкарыстоўваецца як дабаўка да портландцэменту, у якасці адсарбентаў і малекулярных сітаў. Найб. вядомы Т. Святой гары ў Карадагскім запаведніку (Крым, Украіна).

т. 15, с. 517

ТРА́СА (ад ням. Trasse напрамак лініі, шляху),

1) лінія, якая вызначае напрамак руху ці гранічную вось дарогі, канала, чыгункі, лініі электраперадач і сувязі, трубаправода і інш. 2) Устаноўлены маршрут рэгулярных палётаў самалётаў, руху воднага транспарту паміж вызначанымі пунктамі; таксама іншая дарога, якая злучае важныя аб’екты, населеныя пункты.

3) Вогненны ці дымавы след у паветры, які пакідае трасіруючая куля, снарад і пад.

т. 15, с. 517

ТРАСАЛО́ГІЯ (ад франц. trace след + ...логія),

раздзел крыміналістыкі, які вывучае сляды і распрацоўвае прыёмы, метады і навук.-тэхн. сродкі іх выяўлення, фіксацыі і даследавання. Адрозніваюць сляды: чалавека, прылад злачынства, інструментаў, вытв. механізмаў, трансп. сродкаў. Трасалагічная ідэнтыфікацыя аб’екта ажыццяўляецца шляхам супастаўлення яго агульных і прыватных прыкмет з прыкметамі, што адбіліся ў следзе. Трасалагічная экспертыза дазваляе ідэнтыфікаваць чалавека па слядах рук, ног, зубоў; абутак — па яго слядах; прылада злачынства і інструменты — па слядах злому, разрэзу, рассячэння і г.д.; трансп. сродак — па слядах ад хадавой часткі, ад выступаючых дэталей. шырока выкарыстоўваецца ў практыцы расследавання злачынстваў.

т. 15, с. 517

ТРАСІРАВА́ЛЬНЫЯ САСТА́ВЫ,

агнявыя і дымавыя піратэхнічныя саставы, што пакідаюць бачны след траекторыі палёту куль і снарадаў. Вызначаюцца здольнасцю ўтвараць пры гарэнні вял. колькасць цвёрдых шлакаў. Найб. пашыраны агнявыя Т.с., гараць каляровым (пераважна чырв., чырв.-аранжавым, жоўтым) або белым полымем, іх траса бачная і ўдзень, і ўначы. Траса дымавых Т.с. у выглядзе дымавога шлейфа бачная толькі ўдзень. Вырабляюць парашкападобныя і грануляваныя. Выкарыстоўваюць для начынкі трасёраў, якія прымацоўваюць да боепрыпасаў.

т. 15, с. 518

ТРАСКА́ (Gadus) род рыб сям. трасковых. Пашыраны ў морах паўн. ч. Атлантычнага і Ціхага акіянаў. 1 від — Т. атл. (G. morhua) з падвідамі: балт., або дорш; беламорская; грэнландская; кільдзінская; ціхаакіянская. Паводле інш. класіфікацый да асобных відаў адносяць Т. грэнландскую (G. ogac) і Т. ціхаак. (G. macrocephalus). Мае фіёрдавыя і азёрныя формы. Жыве ў прыдонных слаях вады на глыб. да 300 м. У Атлантыцы робіць кармавыя і нераставыя міграцыі да 2 тыс. км.

Даўж. да 180 см, маса да 40 кг. Спіна зеленавата-аліўкавая з дробнымі жаўтаватымі плямамі, бруха і бакі светлыя. 3 спінныя, 2 анальныя плаўнікі. На ніжняй сківіцы вусік. Корміцца рыбай і ракападобнымі. З печані Т. атрымліваюць рыбін тлушч. Аб’ект промыслу.

А.​М.​Петрыкаў.

Траска.

т. 15, с. 518

Траскоўшчына

т. 18, кн. 1, с. 462

ТРАСТА́,

сцёблы (салома) лёну, канапель, некат. паўд. лубяных культур (джут, кенаф), лубяныя пучкі якіх ачышчаны ад знешніх тканак; сыравіна для тэкст. прам-сці. Салому апрацоўваюць біял. (вымочванне), цеплавым ці хім. спосабам для разбурэння пекцінавых рэчываў, што звязваюць лубяныя пучкі і драўніну. З Т. мех. спосабам атрымліваюць валакно для прадзення і кастрыцу (адраўнелыя ч. сцёблаў, т.зв. адходы, якія ідуць на выраб цэлюлозы, паперы, буд. і тэрмаізаляцыйных пліт).

В.​М.​Прохараў.

т. 15, с. 518

«ТРАСУ́ХА»,

бел. нар. танец, найб. пашыраная разнавіднасць полькі. Муз. памер 2/4. Тэмп хуткі. У аснове танца складанае каардынаванае спалучэнне патрэсвання плячыма са спружыністым крокам. Зафіксаваны ў 19 ст.

т. 15, с. 518

ТРАСУ́ЧАЎ Павел Маркавіч (3.7.1938, г. Томск, Расія),

бел. вучоны ў галіне анатоміі чалавека. Д-р мед. н., праф. (1987). Скончыў Новасібірскі мед. ін-т (1961). З 1987 у Віцебскім мед. ун-це (у 1987—97 заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні кірункаў і межаў адаптацыі лімфавузлоў пры апрамяненні, халестэрынавай нагрузцы і пратэкцыі фосфаліпідамі.

Тв.:

Рентгеноанатомия. Витебск, 2001 (разам з М.​А.​Нікольскім).

т. 15, с. 518

ТРАСЦІНО́,

вёска ў Хоцімскім р-не Магілёўскай вобл., каля р. Беседзь, на аўтадарозе Хоцімск—Клімавічы. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 10 км на ПнЗ ад г.п. Хоцімск, 217 км ад Магілёва, 47 км ад чыг. ст. Камунары. 686 ж., 258 двароў (2002). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Свята-Мікольская царква (19 ст.). Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 15, с. 518