ТРА́СА (ад ням. Trasse напрамак лініі, шляху),

1) лінія, якая вызначае напрамак руху ці гранічную вось дарогі, канала, чыгункі, лініі электраперадач і сувязі, трубаправода і інш. 2) Устаноўлены маршрут рэгулярных палётаў самалётаў, руху воднага транспарту паміж вызначанымі пунктамі; таксама іншая дарога, якая злучае важныя аб’екты, населеныя пункты.

3) Вогненны ці дымавы след у паветры, які пакідае трасіруючая куля, снарад і пад.

т. 15, с. 517

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)