ТРАСАЛО́ГІЯ (ад франц. trace след + ...логія),

раздзел крыміналістыкі, які вывучае сляды і распрацоўвае прыёмы, метады і навук.-тэхн. сродкі іх выяўлення, фіксацыі і даследавання. Адрозніваюць сляды: чалавека, прылад злачынства, інструментаў, вытв. механізмаў, трансп. сродкаў. Трасалагічная ідэнтыфікацыя аб’екта ажыццяўляецца шляхам супастаўлення яго агульных і прыватных прыкмет з прыкметамі, што адбіліся ў следзе. Трасалагічная экспертыза дазваляе ідэнтыфікаваць чалавека па слядах рук, ног, зубоў; абутак — па яго слядах; прылада злачынства і інструменты — па слядах злому, разрэзу, рассячэння і г.д.; трансп. сродак — па слядах ад хадавой часткі, ад выступаючых дэталей. шырока выкарыстоўваецца ў практыцы расследавання злачынстваў.

т. 15, с. 517

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)