ТРАСКА́ (Gadus) род рыб сям. трасковых. Пашыраны ў морах паўн. ч. Атлантычнага і Ціхага акіянаў. 1 від — Т. атл. (G. morhua) з падвідамі: балт., або дорш; беламорская; грэнландская; кільдзінская; ціхаакіянская. Паводле інш. класіфікацый да асобных відаў адносяць Т. грэнландскую (G. ogac) і Т. ціхаак. (G. macrocephalus). Мае фіёрдавыя і азёрныя формы. Жыве ў прыдонных слаях вады на глыб. да 300 м. У Атлантыцы робіць кармавыя і нераставыя міграцыі да 2 тыс. км.

Даўж. да 180 см, маса да 40 кг. Спіна зеленавата-аліўкавая з дробнымі жаўтаватымі плямамі, бруха і бакі светлыя. 3 спінныя, 2 анальныя плаўнікі. На ніжняй сківіцы вусік. Корміцца рыбай і ракападобнымі. З печані Т. атрымліваюць рыбін тлушч. Аб’ект промыслу.

А.​М.​Петрыкаў.

Траска.

т. 15, с. 518

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)