ТРАСТА́,

сцёблы (салома) лёну, канапель, некат. паўд. лубяных культур (джут, кенаф), лубяныя пучкі якіх ачышчаны ад знешніх тканак; сыравіна для тэкст. прам-сці. Салому апрацоўваюць біял. (вымочванне), цеплавым ці хім. спосабам для разбурэння пекцінавых рэчываў, што звязваюць лубяныя пучкі і драўніну. З Т. мех. спосабам атрымліваюць валакно для прадзення і кастрыцу (адраўнелыя ч. сцёблаў, т.зв. адходы, якія ідуць на выраб цэлюлозы, паперы, буд. і тэрмаізаляцыйных пліт).

В.​М.​Прохараў.

т. 15, с. 518

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)