ТРА́С (
горная парода, устарэлая назва разнавіднасці туфу вулканічнага. Цвёрдая, светлая, лёгкая, порыстая маса, звычайна зялёнага, жоўтага, шэрага або бурага колеру; мае ў сабе аморфную крэменекіслату. Выкарыстоўваецца як дабаўка да портландцэменту, у якасці адсарбентаў і малекулярных сітаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)