матылі-ліставідкі (Kallima), род матылёў сям. німфалід. Некалькі відаў. Пашыраны ў тропіках Азіі і Афрыкі.
Крылы ў размаху да 8 см. Верхні бок крылаў ярка афарбаваны, ніжні — з малюнкам у выглядае ліставых жылак; формаю і афарбоўкай складзеныя крылы матыля нагадваюць пажухлы ліст (прыклад мімікрыі).
старажытнагрэчаскі паэт 1-й пал. 7 ст. да н.э.; заснавальнік элегіі. Нарадзіўся ў г. Эфес (тэр. сучаснай Турцыі). У час уварвання ў М. Азію кімерыйцаў звярнуўся да жыхароў Эфеса з элегіямі, у якіх заклікаў устаць на абарону горада. Зберагліся 4 фрагменты «Ваяўнічай элегіі» (самы вялікі — 21 верш). Аўтар гімна Зеўсу, вершаў на сюжэты нар. паданняў траянскага міфалагічнага цыкла.
род кветкавых раслін сям. бружмелевых. Каля 200 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Афрыцы і Амерыцы. На Беларусі дзікарослая К. звычайная, або чырвоная (V. opulus). Расце на ўзлесках, высечках, сярод хмызняку, па берагах рэк і азёр; вырошчваецца ў садах і парках. Інтрадукаваны ў Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі К.: бульдзенеж, або снегавы шар (V. o. Rosseum), канадская (V. lentago), карлікавая (V. о. Nanum), суцэльналістая (V. lantana).
Лістападныя або вечназялёныя кусты і дрэвы выш. да 4 м. Лісце трох-, пяцілопасцевае. Кветкі белыя ці ружова-белыя, сабраныя ў парасонападобныя мяцёлкі. Плады — ярка-чырв. касцянка, ядомыя. Лек., харч., фарбавальная, меданосная і дэкар. расліна.
(1.11.1925, в. Блювінічы Брэсцкага р-на — 25.6.1994),
бел. пісьменніца. Скончыла Брэсцкае муз. вучылішча (1953). Працавала настаўніцай спеваў у Брэсце, Віцебску, Мінску. Друкавалася з 1962. Аўтар апавяданняў, казак і аповесцей для дзяцей: кнігі «Хлопчык-пакідайчык» (1970), «Забароненая песня» (1971), «Каляровыя месяцы» (1975), «Маці і сын» (1977), «Крылаты конь» (1989), «Першы раз у першы клас» (1994). Аповесць «Світанак» (1979) прысвечана жыццю зах.-бел. вёскі.
КАЛІ́НІН (Анатоль Веньямінавіч) (н. 22.8.1916, г. Каменск-Шахцінскі Растоўскай вобл., Расія),
расійскі пісьменнік. У 1941 апублікаваў аповесць «Курганы», на аснове якой і аповесцей «На поўдні» (1944) і «Таварышы» (1945) створаны раман «Чырвоны сцяг» (1951). У раманах «Суровае поле» (1958), «Забароненая зона» (1962), «Грукаціце, званы!» (1966—67), «Цыган» (кн. 1—2, 1960—83; паводле аднайм. аповесці маст. фільм 1967), аповесцях «Рэха вайны» (1963), «Вяртання няма» (1971) тэмы барацьбы з ням.-фаш. захопнікамі, пасляваен. жыцця вёскі, важныя пытанні сучаснасці. Аўтар паэт.зб. «Па крузе сумлення і абавязку» (1983), кніг пра М.Шолахава, зб-каў нарысаў, літ.крытычных артыкулаў. Дзярж. прэмія СССР 1973.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—4. М., 1982—83.
Літ.:
Карпова В. Анатолий Калинин. 2 изд. М., 1976;
Шишкина Н.А. От имени сердца: Размышления над страницами книг АВ.Калинина. Ростов н/Д, 1981.
КАЛІ́НІН (Анатоль Іосіфавіч) (н. 23.3.1947, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1991), праф. (1993). Скончыў БДУ (1970), дзе і працуе. Навук. працы па матэм. тэорыі аптымальнага кіравання. Распрацаваў адзіны падыход у даследаванні рэгулярна і сінгулярна адхіленых задач аптымальнага кіравання.
Тв.:
Асимптотический метод построения оптимальных управлений с особыми участками // Докл.АН CCCP.1990. Т. 314, № 1;
Асимптотика решений возмущенных задач оптимального управления // Изв. РАН. Техническая кибернетика. 1994. № 3.
КАЛІ́НІН (Анатоль Сямёнавіч) (30.12.1905, с. Іват Шосткінскага р-на Сумскай вобл., Украіна — 18.8.1965),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1955), праф. (1956). Скончыў Казанскі вет.ін-т (1936). З 1946 у Львоўскім зоавет. ін-це (у 1955—57 дырэктар). З 1957 заг. кафедры Віцебскага вет. ін-та. Навук. працы па касцёвамазгавым кроваўтварэнні здаровых коней і пры кровапаразітарных хваробах, вет.паталаг. анатоміі і гісталогіі.
КАЛІ́НІН (Мікалай Арцёмавіч) (10.5.1937, в. Карма Добрушскага р-на Гомельскай вобл. — 12.2.1974),
бел. кінарэжысёр. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1965). У 1958—60 і з 1967 на кінастудыі «Беларусьфільм» Гал. месца ў творчасці займалі фільмы героіка-рамант. плана. Рэжысёр маст. фільмаў «Ствары бой» (1970), «Рудабельская рэспубліка» (1972), тэлевізійных «Камлючок» (1968), «Тыя, што ідуць за гарызонт» (1972), «Корцік» (1973), «Бронзавая птушка» (1974). У 1965—67 у Дзярж.рус.драм. т-ры Беларусі паставіў спектаклі «Справа Даўбмана» («Герой Фатэрланда») Л.Кручкоўскага і «Мая старэйшая сястра» А.Валодзіна (1965), «Дзеля жыцця» («Першы ўрок») К.Губарэвіча (1968).
КАЛІ́НІН (Міхаіл Іванавіч) (19.11.1875, в. Верхняя Троіца Кашынскага р-на Цвярской вобл., Расія — 3.6.1946),
савецкі парт. і дзярж. дзеяч. Герой Сац. Працы (1944). Скончыў 4-класную школу (1889). Удзельнік рэвалюцыі 1905—07 і Кастр. рэвалюцыі 1917. Старшыня ЦВК РСФСР (з 1919), ЦВКСССР (з 1922) і Прэзідыума Вярх. Савета СССР (з 1938). Чл.КПСС (з 1898), яе ЦК (з 1919) і Палітбюро ЦК (з 1926). Выконваў пераважна прадстаўнічыя функцыі. Неаднаразова быў у Беларусі, у т. л. 11.7.1935 на юбілейнай сесіі ЦВКБССР у Мінску ўручыў рэспубліцы ордэн Леніна. У Беларусі ў сав. час яго імем названы прадпрыемствы, калгасы, вуліцы; помнікі ў Мінску, Гомелі і інш.