пацвярджэнне аўтэнтычнасці тэксту дагавора ініцыяламі ўпаўнаважаных дагаворных дзяржаў, якое сведчыць, што дадзены ўзгоднены тэкст дагавора з’яўляецца канчатковым. Парафіраванне можа адносіцца да ўсяго тэксту дагавора або да асобных яго артыкулаў.
вёска ў Докшыцкім р-не Віцебскай вобл., на аўтадарозе Мядзел—Докшыцы; чыг. ст. на лініі Полацк—Маладзечна. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 10 км на З ад г. Докшыцы, 197 км ад Віцебска. 1236 ж., 486 двароў (2000). Збожжапрыёмнае прадпрыемства, райпалівазбыт, база райсельгасхіміі, склады аптова-рознічнага гандл. аб’яднання. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік архітэктуры — касцёл Іаана Хрысціцеля (1908).
бой партызан брыгады «Жалязняк» па разгроме ням.-фаш. гарнізона на чыг. ст. Параф’янава Докшыцкага р-на Віцебскай вобл. на лініі Маладзечна — Полацк 18 лют. ў Вял.Айч. вайну. На станцыі да пач. лютага акупанты сабралі вял. колькасць сена, збожжа, лесаматэрыялаў. Памяшканні гарнізона (каля 130 гітлераўцаў маршавых падраздзяленняў вермахта) былі агароджаны дротам, подступы ахоўвалі 3 агнявыя кропкі. У ноч на 18 лют.партыз. атрады, каб адцягнуць увагу ворага, абстралялі казармы і ўмацаванні суседняга гарнізона ў г. Докшыцы, потым нанеслі ўдары па станцыі. У выніку бою партызаны разбурылі будынак вакзала, станцыйную гаспадарку, спалілі 3 склады са збожжам і сенам, лесапільны з-д, пашкодзілі вадакачку і 5 км тэлефонна-тэлегр. сувязі.
ПАРАХНЕ́ВІЧ (Міхась) (Міхаіл Прохаравіч; н. 20.8.1934, в. Мінкавічы Старадарожскага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1965), Вышэйшую парт. школу пры ЦККПСС (1969). Працаваў у рэдакцыях раённых газет, у газ. «Мінская праўда», у 1966—67 у газ. «Літаратура і мастацтва», у 1969—71 і 1978—90 нам.гал. рэдактара газ. «Вячэрні Мінск», у 1971—78 у ЦККПБ. Друкуецца з 1950. Аўтар празаічных кніг «Грыбны дождж» (1969), «Зара-зараніца» (1975), «Абяцанне» (1976), «Маё і тваё маленства» (1978), «Прыгарадная камандзіроўка» (1979), «Марыніка» (1982), «Белыя цені бяроз» (1989), зб. вершаў «Жыццё» (1972), гумарыст. зб. «Модны гальштук» (1977). Асн. тэмы — нязломнасць людзей у ваен. ліхалецце, маральнае высакародства ў мірны час. Піша для дзяцей.
ПАРАХНЕ́ВІЧ (Уладзімір Аляксеевіч) (18.1.1918, в. Аўсімавічы Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл. — 28.7.1980),
Герой Сав. Саюза (1944). Засл. настаўнік БССР (1965). Скончыў БДУ (1941). У Вял.Айч. вайну са жн. 1941 у падп. групе Варатынскага с/с Бабруйскага р-на, з ліп. 1942 у партыз. атрадзе, камандзір дыверсійнай групы, якая дзейнічала на чыг. Жлобін—Бабруйск і пусціла пад адхон 21 варожы эшалон. З ліст. 1943 палітрук, камісар партыз. атрада. Пасля вайны на камсам. і пед. рабоце. Аўтар падручнікаў для школ, кн. «Вогненныя віхры» (1969).
марское або рачное самаходнае судна, якое прыводзіцца ў рух паравой машынай ці паравой турбінай.
П. з паравой машынай Дж.Уата пабудаваны ў 1802 у Вялікабрытаніі. У 1807 у ЗША Р.Фултан пабудаваў колавы рачны П. У Расіі першае судна з паравой машынай (землечарпалка) створана ў 1810; марскі П. («Елізавета», для зносін паміж Пецярбургам і Кранштатам) — у 1815. Напачатку П. былі колавыя, з 1840-х г. — з грабным вінтом. З сярэдзіны 20 ст. П. выцясняюцца больш эканамічнымі цеплаходамі (з рухавіком унутр. згарання). У СССР з 1958 буд-ва П. спынена. Сучасныя П. з паравой (або газавай) турбінай наз. турбаходамі, турбаэлектраходамі (гл.Электраход).
Параходы: 1 — буксір з грабным колам (1801; Шатландыя); 2 — рачны пасажырскі (19 ст., ЗША).
прадпрыемства воднага транспарту, якое арганізуе і ажыццяўляе перавозкі пасажыраў і грузаў на спец. абсталяваных трансп. суднах па марскіх (марскія П.) або ўнутраных (рачныя і азёрныя П.) водных шляхах. Гл.Рачны транспарт.
вёска ў Пінскім р-не Брэсцкай вобл., на р. Бобрык. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 31 км на ПнУ ад г. Пінск, 206 км ад Брэста, 2 км ад чыг. ст. Парахонск. 2219 ж., 705 двароў (2000). Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — царква Раства Багародзіцы (1888).