Verbum
анлайнавы слоўнікБеларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuПАДЗЕ́ННЕ ЦЕ́ЛА,
рух цела ў полі прыцягнення Зямлі з пачатковай скорасцю, роўнай нулю. Адбываецца пад дзеяннем сілы цяжару і сілы супраціўлення асяроддзя (паветра, вады), залежнай ад скорасці руху цела. На характар П.ц. (асабліва масіўных) аказвае ўплыў Карыяліса сіла, абумоўленая сутачным вярчэннем Зямлі. Пры П.ц. з невялікай вышыні скорасць — руху вызначаецца формулай , дзе g — паскарэнне свабоднага падзення, S — шлях, пройдзены целам ад пачатку руху (сіла супраціўлення паветра не ўлічваецца).
ПАДЗЕ́Я
адзін з відаў факта юрыдычнага, з якім закон звязвае ўзнікненне праваадносін. Да П. адносяць натуральныя і прыродныя з’явы, што адбываюцца незалежна ад волі людзей (навадненне, землетрасенне, нараджэнне, смерць і да т.п.). Калі размова ідзе пра невалявы характар П., маецца на ўвазе не прычына, якая яе выклікала, а працэс уздзеяння П. на канкрэтныя праваадносіны.
ПАДЗЁНАЎ (Кузьма Платонавіч) (
Тв.:
Применение гербицидов в сельском хозяйстве. Брянск, 1970 (разам з Б.І.Навайдарскім);
Сорные растения и меры борьбы с ними.
Что надо знать о защите полевых культур.
ПАДЗІША́Х (ад
тытул манарха ў шэрагу краін Б. і Сярэдняга Усходу. Узнік у
ПАДЗО́ЛІСТА-БАЛО́ТНЫЯ ГЛЕ́БЫ,
глебы таежнай лясной зоны, што фарміруюцца сярод падзолістых глеб на
ПАДЗО́ЛІСТЫЯ ГЛЕ́БЫ,
тып глеб, якія фарміруюцца пад хвойнымі і мяшанымі лясамі з мохавым, мохава-кусцікавым і мохава-травяным покрывам ва ўмовах прамыўнога воднага рэжыму і
ПАДЗО́Р,
1) у драўляным дойлідстве — дошка з глухой, скразной або краявой разьбой, якая акаймоўвае навісь даху або страхі ці робіцца пад застрэшкам 2-схільнага даху; элемент дэкору. Выкарыстоўваецца пераважна ў жыллі, некат.
2) У дэкаратыўна-прыкладным мастацтве — карункі, якімі абшываецца край прасціны, пакрывала і інш.
Літ.:
Сахута Я.М. Народная разьба па дрэву.
С.А.Сергачоў.
ПАДЗО́РНАЯ ТРУБА́,
аптычная прылада для назірання далёкіх прадметаў адным вокам. Вядома з канца 16 —
Асн. элементы П.т. — аб’ектыў і акуляр. Аб’ектыў — збіральная сістэма; дае сапраўдны, паменшаны і перавернуты відарыс аддаленага прадмета паблізу факальнай плоскасці. У схеме Галілея акуляр — рассейвальная лінза, размешчаная паміж аб’ектывам і яго факальнай плоскасцю, дае прамы відарыс. У схеме Кеплера акуляр — збіральная лінза, у якую відарыс, атрыманы пасля аб’ектыва, разглядаецца, як у лупу (відарыс застаецца перавернутым); для атрымання прамога відарыса паміж аб’ектывам і акулярам змяшчаюць абарачальную сістэму. Сучасныя П.т. маюць поле зроку 90—100° і павелічэнне ў дзесяткі разоў.
Я.У.Чайкоўскі.