Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

дабрыня́ ж. Güte f -, -n; Gútmütigkeit f -, Gútherzigkeit f -;

дабрыня́ сэ́рца Hérzensgüte; гл. тс. дабрaта

дабудава́ць, дабудо́ўваць

1. (закончыць будаўніцтва) den Bau vollénden; fértig báuen;

2. (надбудаваць) áufstocken vt; óben dazúbauen; óben ánbauen

дабудзі́цца разм.:

ледзь дабудзі́цца да каго-н. j-n mit Mühe und Not áufwecken

дабудо́ўка ж. Báuvollendung f -, -en; Ánbau m -s

дабы́ць, дабыва́ць

1. (прабыць да пэўнага тэрміну) bis zu éinem gewíssen Termín bleíben*;

2. разм. (дастаць, раздабыць) erwérben* vt; sich verscháffen; áuftreiben* vt

дабяла́ прысл.

1. (чысты) weiß; rein; bis es weiß ist;

адмы́ць бялі́зну дабяла́ Wäsche weiß wáschen*, Wäsche wáschen*, bis sie weiß ist;

2. (распаліць жалеза) Éisen bis zur Wéißglut erhítzen

дабялі́ць (bis zum Énde) wéiße(l)n vt, (fértig) wéiße(l)n vt [tünchen vt, weiß ánstreichen*]

давае́нны Vórkriegs-;

давае́нны ўзро́вень Vórkriegsstand m -es, -stände;

давае́нны перы́яд Vórkriegszeit f -

дава́жак м. Zúgabe f -, -n

дава́жванне н., дава́жка ж. Zúgabe f -, -n; hinzúgewogenes Stück bis zur Erréichung des erfórderlichen Gewíchts