лі́га 1, ‑і, ДМ лізе, ж.
Саюз, аб’яднанне асоб, арганізацый, дзяржаў з грамадска-палітычнымі мэтамі. Ліга арабскіх краін (арганізацыя групы арабскіх дзяржаў, якая ўтварылася ў 1945 г.). Ліга Нацый (міжнародная арганізацыя дзяржаў, якая існавала ў перыяд паміж першай і другой сусветнымі войнамі).
[Фр. ligue ад лац. ligare — звязваць.]
лі́га 2, ‑і, ДМ лізе, ж.
У музыцы — знак у выглядзе дугі над нотамі, які абазначае, што патрэбна іграць звязна, складна, не адрываючы адну ноту ад другой.
[Ад іт. liga — сувязь.]
лігату́ра 1, ‑ы, ж.
Спец. Дапаможны сплаў, які дабаўляецца ў расплаўлены метал або сплаў для надання яму пэўных уласцівасцей. // Прымесь медзі ці волава да золата, серабра або плаціны для надання ім большай цвёрдасці.
[Сярэднелац. ligatura — сувязь ад лац. ligare — звязваць.]
лігату́ра 2, ‑ы, ж.
Спец.
1. Абазначэнне адным пісьмовым знакам дзвюх ці больш літар.
2. Знак у выглядзе дугі, які звязвае дзве аднолькавыя ноты.
[Сярэднелац. ligatura — сувязь ад лац. ligare — звязваць.]
лігату́ра 3, ‑ы, ж.
Спец. Нітка, якой перавязваюць крывяносныя сасуды пры аперацыі. Налажыць лігатуру. Зняць лігатуру.
[Сярэднелац. ligatura — сувязь ад лац. ligare — звязваць.]
лігату́рны 1, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да лігатуры 1. // Які змяшчае лігатуру 1, з лігатурай 1. Лігатурнае золата.
лігату́рны 2, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да лігатуры 2. Лігатурны знак.
лігату́рны 3, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да лігатуры 3; прызначаны для яе. Лігатурны шоўк.
лігні́н, ‑у, м.
Спец.
1. Багатае вугляродам рэчыва, якое змяшчаецца ў драўніне.
2. Матэрыял у выглядзе тонкай слаістай паперы, вырабленай з драўніны; драўнінная вата.
[Ад лац. lignum, ligni — дрэва.]
лігні́навы, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да лігніну. // Які здабываецца з лігніну (у 1 знач.). Лігнінавая кіслага.
лігні́т, ‑у, М ‑ніце, м.
Спец. Разнавіднасць бурага каменнага вугалю.
[Ад лац. lignum, ligni — дрэва.]
лігні́тавы, ‑ая, ‑ае.
Спец. Тое, што і лігнітны.
лігні́тны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да лігніту. Лігнітны вугаль.
ліграі́н, ‑у, м.
Спец. Адзін з гаручых прадуктаў перагонкі нафты.
[Фр. ligroine.]
ліграі́навы, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да ліграіну. // Які ўтрымлівае ліграін. Ліграінавы растваральнік.