Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ліва́нец,

гл. ліванцы.

ліва́нка,

гл. ліванцы.

ліва́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Лівана, ліванцаў, які належыць, уласцівы ім. Ліванская тэрыторыя. Ліванская культура.

ліва́нцы, ‑аў; адз. ліванец, ‑нца, м.; ліванка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. ліванкі, ‑нак; ж.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Лівана.

лі́вень, ліўня, м.

1. Моцны, праліўны дождж. За якія пяць хвілін рэдкі дождж змяніўся страшэнным ліўнем. Шашкоў. Хлынуў цёплы вясенні лівень. Гурскі.

2. перан. Пра тое, што падае, рухаецца, сыплецца масай, вялікай колькасцю. Нас не было яшчэ зусім на свеце, Калі грымеў Аўроры залп, калі Пад ліўнем куль матросы і гвардзейцы Па штурм Палаца Зімняга ішлі. Гілевіч. Прырэчны арэшнік увесь дыміўся залатым пылам, вераб’і перасыпаліся буйным ліўнем са стрэх на гразкую вуліцу. Хомчанка.

лі́вер 1, ‑у, м.

Вантробы забойнай жывёлы (печань, лёгкія, сэрца і селязёнка) як прадукты харчавання. Купіць ліверу. Пірог з ліверам.

[Ад англ. liver — печань.]

лі́вер 2, ‑а, м.

Прыбор для набірання вадкасці ў выглядзе трубкі з расшырэннем пасярэдзіне.

[Ад лац. levare — паднімаць.]

лі́верны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ліверу ​1. Ліверны цэх. // Начынены ліверам. Ліверная каўбаса.

ліві́ец,

гл. лівійцы.

ліві́йка,

гл. лівійцы.

ліві́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Лівіі, лівійцаў, які належыць, уласцівы ім. Лівійская тэрыторыя. Лівійскае мастацтва.