Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ля 1, прыназ. з Р.

Тое, што і каля (у 1, 2 знач.). Ля гасцінца, ля дарогі Курганок віднее. Купала. Ля [жанчыны] завіхалася заклапочаная дзяўчына. Лынькоў.

ля 2, нескл., н.

Шосты гук музычнай гамы, а таксама нота, якая абазначае гэты гук.

[Іт. la.]

лябёдачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лябёдкі ​2. Лябёдачны канат. // Які адбываецца з дапамогай лябёдкі. Лябёдачная тралёўка лесу.

лябёдка 1, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Самка лебедзя.

лябёдка 2, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Машына для падымання і перамяшчэння грузу.

лябёдчык, ‑а, м.

Рабочы, які кіруе лябёдкай ​2.

лябёдчыца, ‑ы, ж.

Жан. да лябёдчык.

лява́к, левака, м.

Разм. Апартуніст, які прыкрывае свае дробнабуржуазныя погляды рэвалюцыйнымі фразамі.

лява́цкі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае адносіны да левака, уласцівы яму. Лявацкія паводзіны. Лявацкія погляды.

лява́цтва, ‑а, н.

Разм. Лявацкія погляды, палітыка левакоў.

ляве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Станавіцца больш левым (у 2, 3 знач.), набліжацца па сваіх поглядах да левых палітычных партый.

ляво́ніха, ‑і, ДМ ‑нісе, ж.

Беларускі парны народны танец, а таксама музыка да гэтага танца. У лявонісе імклівай Пары стройныя ідуць. Броўка.