Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лёгачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лёгкіх. Лёгачная артэрыя.

лёгка,

1. Прысл. да лёгкі (у 1–5 знач.).

2. безас. у знач. вык. Пра спакойны, ціхамірны стан чалавека. Мне стала лёгка-лёгка. Бядуля. // Весела, радасна, добра. З бацькам заўсёды было лёгка, бесклапотна і весела. Чарнышэвіч.

•••

Лёгка сказаць гл. сказаць.

лёгка..., (а таксама легка...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «лёгкі», напрыклад: лёгкапранікальны, лёгкарастваральны.

лёгкаатле́т, ‑а, М ‑леце, м.

Спартсмен, які займаецца лёгкай атлетыкай.

лёгкаатле́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да лёгкаатлет.

лёгкаатлеты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лёгкай атлетыкі. Лёгкаатлетычная бегавая дарожка. Лёгкаатлетычныя спаборніцтвы.

лёгкавагаві́к, ‑а, м.

Спартсмен, пераважна барэц, з невялікай, лёгкай вагой цела.

лёгкавымо́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які лёгка вымаўляецца. Лёгкавымоўнае спалучэнне гукаў.

лёгкавыпарны́, ‑ая, ‑ое.

Спец. Які лёгка выпараецца. Лёгкавыпарное рэчыва.

лёгкавыраша́льны, ‑ая, ‑ае.

Які можна лёгка вырашыць, які лёгка паддаецца вырашэнню. Лёгкавырашальная праблема.