Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лёд, лёду (ільду); мн. льды (ільды), ‑оў; м.

Вада, якая замерзла і перайшла ў цвёрды стан. Тонкі лёд на застылай лужыне праламаўся, разляцеўся мокрымі льдзінкамі. Шыцік. Сонца залаціла стрэхі і тонкія іголкі лёду. Чорны. // толькі мн. (льды́, ‑оў). Вялікая колькасць ільдзін; суцэльны лёд. Вечныя льды. Палярныя льды.

•••

Сухі лёд — цвёрдая вуглекіслата, якая прымяняецца як ахаладжальны сродак.

Біцца як рыба аб лёд гл. біцца.

Зімой лёду не дастаць у каго гл. дастаць.

Лёд крануўся — пра пачатак якога‑н. дзеяння, руху.

Разбіць лёд гл. разбіць.

Як лёду — роўна, якраз, не больш і не менш.

лёда..., (а таксама леда...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «лёд», напрыклад: лёдагенератар, лёдадрабілка.

лёдавы, ‑ая, ‑ае.

Які адбываецца ў ільдах. Лёдавая разведка. Лёдавы паход.

лёдагенера́тар, ‑а, м.

Збудаванне для атрымання лёду з вады.

лёдадрабі́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Машына для драблення лёду.

лёдзісты, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты лёдам; багаты лёдам. Лёдзістыя вяршыні.