лёк, ‑у, м.
Селядзечны расол. У краме .. [дзед] часта браў лёк ад селядцоў, а мы, унукі яго, з велізарнай асалодай мачалі хлеб у гэтую салёную жыжку. Астрэйка. І смагне селядзец у лёку, І ў лютай пары млее кроп. Барадулін.
лёкай, ‑я, м.
Уст. Лакей. Хацеў Сцёпка проста ў панскі дом ісці, ды лёкай спыніў: — Ты чаго тут, валацуга, цягаешся! Якімовіч. — Што гэта па нагах такі холад ідзе? — здзівілася Агрыпіна. — А-а-а, пану старасту лёкаі спатрэбіліся, не можа за сабою зачыніць дзвярэй... Гурскі.