Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лыга́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да лыгаць.

лыга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Нанізваць якія‑н. рэчы на шнурок, дрот і пад. Лыгаць баранкі.

2. Начэпліваць вяроўку на рогі, шыю жывёле. Лыгаць кароў. Лыгаць коней.

лыжаро́леры, ‑аў; адз. лыжаролер, ‑а, м.

Лыжы на роліках для летніх трэніровак лыжнікаў.

лы́жачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Памянш. да лыжка; невялікая лыжка.

2. Тое, што і дыхавіца (у 2 знач.). У галаве шумела і балела ў грудзях, аж калола пад лыжачкай. Кухараў. Захацелася есці, аж пад лыжачкай засмактала. Сабаленка.

лы́жачнік, ‑а, м.

Майстар, які робіць драўляныя лыжкі.

лы́жачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лыжкі; звязаны з вытворчасцю лыжак.

лы́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

Прадмет сталовага прыбора для зачэрпвання рэдкай або рассыпістай ежы. Сталовая лыжка. Чайная лыжка. □ На прыпечку стаялі гліняная міска, чыста вымытая, а ў ёй дзве драўляныя лыжкі. Кулакоўскі. // Колькасць рэчыва, якое можа ўмясціцца ў лыжцы. Чайная лыжка солі. □ Якуб сёрбае лыжак колькі капусты і зноў гаворыць. Якімовіч.

•••

У лыжцы вады ўтапіць гл. утапіць.

лы́жкавы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і лыжачны.

лы́жнік, ‑а, м.

Той, хто ходзіць на лыжах, займаецца лыжным спортам. Іван Мацвеевіч быў заўзятым лыжнікам і мяне прывучыў да гэтага занятку. Васілёнак.

лы́жніца, ‑ы, ж.

Жан. да лыжнік.